wd wp Пошук:

Адрыян Галаўня

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Галаўня (значэнні). Адрыян Галаўня (17501831) — беларускі ўніяцкі дзеяч, грэка-каталіцкі біскуп.

Уступіў у Ордэн базыльянаў. 22 верасня 1809 прызначаны дапаможным біскупам віленскім, тытулярным біскупам аршанскім, а 10 студзеня 1811 быў пасвечаны на тытулярнага біскупа аршанскага. Хіратанію здзейсніў грэка-каталіцкі архібіскуп Рыгор Кахановіч у прысутнасці рымска-каталіцкіх біскупаў Якуба Дадэркі і Цыпрыяна Адынца. У 1818 прызначаны дапаможным біскупам мінскім. У 1828 сыйшоў на пенсію. Трэба адзначыць, што маці Францішка Багушэвіча - Канстанцыя, з’яўлялася роднай пляменніцай біскупа Адрыяна Галаўні. Таму заснавальнік сучаснай беларускай літаратуры пісаў у вершы «Свая зямля»: «Былі уніяты калісьці дзяды».

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1831 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1750 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вільнюсе
Катэгорыя·Біскупы Мінскай дыяцэзіі
Катэгорыя·Базыльяне
Катэгорыя·Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва
Катэгорыя·Біскупы віленскія
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе