wd wp Пошук:

Рыгор Канстанцінавіч Арджанікідзэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арджанікідзэ. Рыгор Канстанцінавіч Арджанікідзэ (груз. გრიგოლ ორჯონიკიძე; Серго; 24 кастрычніка 1886, сяло Гарэша, Кутаіская губерня, Расійская імперыя — 18 лютага 1937, Масква) — партыйны і дзяржаўны дзеяч СССР.

Біяграфія

Нарадзіўся 24 кастрычніка 1886 года ў сяле Гарэша Кутаіскай губерні ў сям’і дробнага двараніна.

Член РСДРП з 1903 года. Упершыню арыштаваны ў 1904 годзе за захоўванне нелегальнай літаратуры, неўзабаве адпушчаны. За рэвалюцыйную дзейнасць неаднаразова быў аршытаваны царскім урадам.

У 1917 годзе — член выканкама Петраградскага Савета і Петраградскага камітэта РСДРП(б), адзін з кіраўнікоў Кастрычніцкага ўзброеннага паўстання. Наведваў Беларусь як прадстаўнік ЦК РСДРП(б) у 1917 годзе і як член Рэўваенсавета 16-й арміі Заходняга фронту ў 1919 годзе. З 1920 года — старшыня Каўказскага бюро ЦК і сакратар Закаўказскага крайкама РКП(б). З 1926 года — старшыня ЦК ВКП(б), наркам Рабоча-сялянскай інспекцыі, намеснік старшыні СНК і Савета Працы і Абароны СССР. З 1930 года — старшыня ВСНГ, з 1932 года — наркам цяжкай прамысловасці СССР. З 1930 года — член Палітбюро ЦК ВКП(б).

18 лютага 1937 года скончыў жыццё самагубствам.

Зноскі

  1. 1 2 Орджоникидзе Григорий Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Grigory Konstantinovich Ordzhonikidze // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Grigori Konstantinowitsch Ordschonikidse // Brockhaus Enzyklopädie

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Палітычныя псеўданімы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Імерэтыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Палітбюро ЦК КПСС
Катэгорыя·Члены ЦВК СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Сасланыя ў Сібір
Катэгорыя·Бальшавікі
Катэгорыя·Памерлі 18 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кутаіскай губерні
Катэгорыя·Народныя камісары СССР
Катэгорыя·Члены РСДРП
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Марксісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Серго Арджанікідзэ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве