wd wp Пошук:

Рыа-Каларада

Ры́а-Калара́да[1] (ісп.: Río Colorado — чырвоная рака) — рака ў Аргенціне, на поўначы Патагоніі.

Даўжыня ракі больш за 1200[1] км. Плошча вадазбору каля 350 000[1][2] км². Утвараецца ад зліцця рэк Рыа-Грандэ і Баранкас, вытокі якіх знаходзяцца на ўсходніх схілах Андаў. Працякае ў глыбокай даліне праз раўніны ў паўночнай частцы Патагоніі. Упадае ў заліў Эль-Рынкон Атлантычнага акіяна, утвараючы дэльту. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 140[1][2] м³/с, гадавы аб’ём сцёку — 4,13 км³. Галоўныя паводкі адбываюцца ў веснавы перыяд (ад раставання снегу ў Андах).

Рака суднаходная на адлегласці 320[1][2] км ад вусця.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 БелЭн, 2001
  2. 1 2 3 Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Буэнас-Айрэс (правінцыя)
Катэгорыя·Неўкен (правінцыя)
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Рыа-Негра (правінцыя)
Катэгорыя·Рэкі Аргенціны
Катэгорыя·Мендоса (правінцыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Ла-Пампа (правінцыя)