wd wp Пошук:

Рух Палікота

Рух Палікота (польск.: Ruch Palikota) — ліберальна-антыклерыкальная палітычная партыя ў Польшчы.

Рух Палікота — фактычна персанальная партыя эксцэнтрычнага палітыка Януша Палікота[1]. Пра стварэнне новай партыі было абвешчана летам 2010 года, калі Палікот канчаткова пасварыўся з кіраўніцтвам партыі Грамадзянская платформа. 6 кастрычніка 2010 года Палікот выйшаў з ГП і хутка стварыў Рух падтрымкі, які ў 2011 годзе быў перааформлены пад сучаснай назвай. Паводле першых вынікаў парламенцкіх выбараў 9 кастрычніка 2011 года партыя павінна ўвайсці ў Сейм Польшчы і стварыць даволі буйную (магчыма, трэцюю пасля Грамадзянская платформы і Закона і справядлівасці) фракцыю[1].

Асноўныя пункты праграмы партыі перад парламенцкімі выбарамі 2011 года:

  1. спыненне фінансавання рэлігійных арганізацый (перш за ўсё, каталіцкай царквы)
  2. спыненне дзейнасці каталіцкай царквы ў школах
  3. легалізацыя «партнёрскіх саюзаў» для гетэра- і гомасэксуальных пар
  4. легалізацыя абароту лёгкіх наркотыкаў
  5. легалізацыя абортаў
  6. раўнанне жаночых і мужчынскіх пенсій
  7. бясплатныя прэзерватывы і іншыя сродкі кантрацэпцыі
  8. бясплатны доступ у Інтэрнэт
  9. барацьба з бюракратыяй
  10. скасаванне Сената і памяншэнне ліку дэпутатаў Сейма да 360
  11. падтрымка малога прадпрымальніцтва
  12. барацьба з бюджэтным дэфіцытам
  13. скарачэнне выдаткаў на войска

Зноскі

  1. 1 2 Дзейны ўрад упэўнена перамагае ў Польшчы, але ў Сойм праходзіць і клоўнскі Рух Палікота, Наша Ніва (09.10.2011)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 2010 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычныя партыі Польшчы