wd wp Пошук:

Руслан Фёдаравіч Алехна

Руслан Фёдаравіч Але́хна[2] (часам Аляхно́; нар. 14 кастрычніка 1981, Бабруйск) — беларускі спявак, пераможца тэлепраекта «Народны Артыст 2», поп-выканаўца прадзюсарскага цэнтра FBI-music. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2021).

Біяграфія

Руслан Алехна нарадзіўся 14 кастрычніка 1981 года ў Бабруйску. Фёдар Васільевіч, бацька Руслана, — вайсковец, а мама, Галіна Іванаўна, — швачка на абутковай фабрыцы. У Руслана ёсць малодшы брат Юрась. Навучаўся ў музычнай школе ігры на баяне і трубе. Навучыўся граць на гітары і клавішах, пэўны час захапляўся ўдарнымі.

Скончыў Бабруйскі дзяржаўны аўтатранспартны каледж па спецыяльнасці «Арганізацыя перавозак і кіраванне рухам на аўтатранспарце». У час навучання выступаў у гурце, гарадскім ансамблі — студыі, і ў той час спяваў у рэстаране «Белая Русь». Па заканчэнні каледжа прызваны ў войска. На творчым вечары паэта Фёдара Баравога, куды запрасілі выступіць Руслана Аляхно, на яго звярнуў увагу саліст Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, заслужаны артыст Леанід Нікольскі. Ён распавёў: «Я адразу ж заўважыў у гэтым маладым хлопцы, акрамя добрага голасу, тэмбру, адну вельмі каштоўную якасць: ён спяваў, усведамляючы тое, што спявае. Гэтае разуменне, якое чытаецца ў вачах, цяпер, нажаль, сустракаецца на нашай і расійскай эстрадзе рэдка…» Так Леанід Нікольскі прывёў юнака ў Акадэмічным ансамбль песні і танца Узброеных Сіл, дзе той застаўся на чатыры гады. У час службы прымаў удзел у розных конкурсах і фестывалях. Заваяваў Гран-пры на фестывалі ваенна-патрыятычнай песні ў Расіі, быў лаўрэатам конкурсу беларускай песні і паэзіі, а таксама лаўрэатам «Залатога шлягера». У 2003 годзе на фестывалі «На перакрыжаваннях Еўропы» ён быў названы «Чыстым голасам». У Міжнародным фестывалі песні «Мальвы-2004» Руслан заняў другое месца.

Завочна скончыў эстрадна-джазавы факультэт МДУКМ (Масква). Скончыў школу эстраднага спеву ў Грэцыі.

«Народны артыст-2»

У 2004 годзе Руслан прымае ўдзел у тэлепраекце расійскага канала РТР «Народны артыст-2». Ён паспяхова прайшоў адборачны тур у Мінску, і ў Маскве, у асноўным конкурсе заняў першае месца.

Руслан падпісаў кантракт з прадзюсарскім цэнтрам FBI-Music, і ў студзені 2005 года быў зняты дэбютны кліп на песню «Необыкновенная» (бел .«Незвычайная») (трыа з А. Чумаковым і А. Панаётавым). У ліпені 2005 года адбылася прэзентацыя дэбютнага дыска Руслана «Рано или поздно…» (бел. «Рана або позна…»). У 2007 годзе на дуэт з Ірынай Дарафеевай «Сэрца зямлі маёй» быў зняты кліп.

Еўрабачанне-2008

У 2008 годзе Руслан Аляхно перамог у фінале Нацыянальнага тэлевізійнага музычнага праекта «ЕўраФэст», і атрымаў права прадстаўляць Беларусь на конкурсе песні «Еўрабачанне-2008» у Бялградзе. Руслан правёў прома-тур па краінах, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, таксама быў зняты кліп на песню «Hasta la Vista». Паводле вынікаў другога паўфіналу міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2008» (22 мая) Руслан Аляхно не ўвайшоў у дзясятку найлепшых выканаўцаў і не атрымаў пуцёўку ў фінал[3].

У час палітычнага крызісу 2020—2021 гадоў

У часе пратэстаў у Беларусі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, гвалту і беззаконня падтрымаў рэжым Аляксандра Лукашэнкі сваім удзелам у здымках кліпу «Любимую не отдают». Увосень 2020 года заявіў, што «Мая пазіцыя — за мір і дружбу з Расіяй, за мір у маёй краіне. Песня «Любимую не отдают» — пацверджанне таму». Па атрыманні вялікай порцыі крытыкі выказаў меркаванне, што наўрад ці яму ў каментарыях пішуць беларусы. «Думаю, дзесьці сядзяць людзі, скажам так, у найбліжэйшым замежжы — у Літве, Польшчы — адтуль прыходзяць такія лісты»[4]. 10 верасня 2021 года Аляксандр Лукашэнка надаў яму званне Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь[5].

Узнагароды

Дыскаграфія

Папярэднік:
Дзмітрый Калдун

Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне

2008
Пераемнік:
Пётр Ялфімаў

Зноскі

  1. Ruslan Alechno // ČSFD — 2001.
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні» (нявызн.). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018).
  3. Руслан Алехно не пробился в финал «Евровидения» Архівавана 20 жніўня 2017. / Tut.by
  4. Нечаканыя факты пра Вольгу Няфёдаву і Руслана Аляхно, якія сталі заслужанымі артыстамі Беларусі, Наша Ніва, 12 верасня 2021 г.
  5. 1 2 Указ Прэзідэнта Республікі Беларусь ад 10 верасня 2021 года № 336 «Аб узнагароджанні» Архівавана 14 верасня 2021.
  6. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні» (нявызн.). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018).
  7. Руслан Алехно «Hasta La Vista» / Experty.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выпускнікі МДІК
Катэгорыя·Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2008
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Бабруйска
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Прадстаўнікі Беларусі на конкурсе песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных