Ру́скі Сцэ́вала (руск.: Русский Сцевола) — сюжэт, які ўзнік у рускім мастацтве ў час вайны 1812 года і быў вельмі папулярны ў той перыяд. Ён быў адлюстраваны ў літаратуры, графіцы і скульптуры, акрамя таго у Расіі сюжэт стаў упрыгожваць гранёныя шклянкі, малочныя кубкі і нават фарфоравы чайны сервіз[1].
Назва дае адсылку да гісторыі старажытнарымскага юнака Гая Муцыя Сцэвалы(руск.) бел., які згодна з легендай не пабаяўся сунуць руку ў вогнішча, каб паказаць, што яго не пужаюць магчымыя катаванні.
У канцы 1812 года ў часопісе «Сын Айчыны» з’явілася невялікая нататка, дзе распавядалася нашумелая ў той час гісторыя пра гераічны подзвіг рускага селяніна:
![]() |
У войску Напалеона (як у нас на конскіх заводах) таўруюць салдат, якія воляю ці няволяю ўступаюць у яго службу. Згодна гэтаму звычаю, французы паставілі таўро на руку аднаго селяніна, які трапіў да іх. Са здзіўленнем спытаў ён: для чаго яго закляймілі? Яму адказвалі: гэта знак уступлення ў службу Напалеона. — Селянін схапіў сабе з-за пояса сякеру і адсек ёю кляймёную руку. — Ці трэба расказваць, што гэты новы Сцэвала быў Рускім? Адна думка служыць прыладай Напалеону або належаць да ліку злачынных выканаўцаў волі тырана падштурхнула яго да гэтага геройскага ўчынку. Што б зрабіў гэты Рускі, калі б провід прадставіў яму выпадак быць Курцыям(руск.) бел. сваёй Айчыны? | ![]() |
Аляксандр Ільін-Таміч у артыкуле «Кто придумал русского Сцеволу?» падрабязна разбірае магчымы выдуманы характар гэтага выпадка[1].
У тым жа нумары, дзе была надрукавана нататка пра подзвіг селяніна, размясціўся верш А. Х. Вастокава(руск.) бел.[2]:
Я — русский; верности и веры не нарушу.
Ты тело мне клейми,
Не запятнаешь душу!
А руку и с клеймом, изволь, — себе возьми!
Таксама вядома чатырохрадкоўе мастака І. П. Тупылева(руск.) бел., якое было надрукавана пад адной з гравюр[1]:
Вотще Порсена Рим громами потрясает.
Кай Муций твёрдостью один его спасает.
Кто ж, кто поколебать возможет тот престол,
Который держит тьмы Сцевол?
Нататка ў часопісе стала повадам для карыкатур І. А. Іванова, І. І. Церабянёва і І. П. Тупылева(руск.) бел.. Мастакі мелі намер выкарыстаць прыклад Рускага Сцэвалы, каб надаць мужнасці і запалу рускім войскам у бітвах з напалеонаўскай арміяй. Але па сканчэнні вайны агітацыйны матыў творчасці графікаў не спатрэбіўся.
Ліст І. Церабянёва быў скапіяваны ў Германіі. Сюжэт «Рускі Сцэвала» знайшоў адлюстраванне ў англійскай гравюры, выкананай у 1816 Д. Кларкам(англ.) бел. і Дзюбургам[3] па малюнку Д. Аткінсана.
Значна пазней сюжэт быў паўтораны ў англійскім мастацтве.
В. І. Дэмут-Маліноўскі стварыў у 1813 годзе гіпсавую статую «Рускі Сцэвала». Скульптурнае рашэнне адыйшло ад рэалістычнага паказвання селяніна. Статуя створана ў манументальных, патэтычных формах, у традыцыях узнёслай класічнай прыгажосці. У магутнай пластыцы напаўаголенага цела селяніна, які нагадвае знешне антычнага Геракла, выказаны стан высокага напружання духоўных і фізічных сіл[4].
У 1813 Дэмут-Маліноўскаму за гэтую працу было прысвоена званне прафесара скульптуры[4].
У 1961 годзе з гіпсавага арыгінала была адліта бронзавая статуя[5], якая таксама, як і арыгінал, захоўваецца ў Дзяржаўным Рускім музеі.
У 1999 годзе Банкам Расіі была выпушчана манета ў гонар 100-годдзя Рускага музея з выявай скульптуры «Рускі Сцэвала» В. І. Дэмута-Маліноўскага, якая знаходзіцца ў гэтым музеі.
Мастацкае афармленне манеты выканалі мастак А. В. Бакланаў і скульптар А. А. Далгаполава. Чаканілася гэтая манета 900 пробы (вагай у тройскую ўнцыю чыстага срэбра) на Санкт-Пецярбургскім манетным двары накладам 15.000 штук.
![]() |
Рускі Сцэвала на Вікісховішчы |
---|