wd wp Пошук:

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

«Ру́ска-белару́скі фі́зіка-геаграфі́чны сло́ўнік» — беларуская кніга, выдадзеная тыражом 24 500 экзэмпляраў[1].

Змест

Вывучэнне геаграфіі на беларускай мове ў першай палове 1990-х гадоў ускладнялася з-за адсутнасці літаратуры, якая дапамагла б засвоіць геаграфічныя тэрміны. Дадзены слоўнік запоўніў гэты прабел. Кніга адрасуецца школьнікам, а таксама ўсім, хто вывучае геаграфію на беларускай мове.

Слоўнік утрымлівае паняцці і тэрміны па фізічнай геаграфіі, картаграфіі, ахове прыроды і сумежных з фізічнай геаграфіяй навуковых дысцыплінах (геалогіі, астраноміі). Ён з’яўляецца адначасова перакладным і тлумачальным. Тэрміны і паняцці даюцца ў алфавітным парадку спачатку на рускай мове, затым указаны іх пераклад на беларускай мове і потым друкуецца тлумачэнне тэрміна ці паняцця.

Зноскі

  1. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік(руск.) . Электронный каталог библиотеки БГТУ. Праверана 2 кастрычніка 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Слоўнікі беларускай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты