wd wp Пошук:

Ружа яблычная

Ружа яблычная[3] (Rosa villosa) — від раслін сямейства Ружавыя (Rosaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Турцыі, Азербайджане, Грузіі.

Батанічнае апісанне

Куст да 1.5 (2) м вышынёй. Парасткі і галіны пакрытыя шылападобнымі шыпамі. Кветканосныя парасткі ўсеяныя дробнымі іголкападобнымі або шчацінападобнымі залозкамі. Чаргавана размешчанае лісце няпарна пёрыстае, мае 5 або 7 лісточкаў. Лісточкі шырока-эліптычныя, звычайна буйныя, памерам 4-5 × 2.5–3 см. Калі куст невялікі, то лісточкі значна меншыя. Кветаножкі кароткія, 8-12 мм даўжынёй, зрэдку доўгія. Пялёсткі цёмна-ружовыя.

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе (акрамя поўначы, Партугаліі і астравоў), Турцыі, Азербайджане, Грузіі[4][5].

Ва Украіне расце ў зарасніках кустоў, на ўзлесках, у рэдкалессі, а таксама на крэйдавых схілах, абрывах і ўздоўж лясных ручаёў — у Разточча-Апольскіх лясах, на Палессі, лесастэпе (заходнім, правабярэжным, левабярэжным, данецкім), заходзіць у паўночныя стэпавыя раёны, у Крыме на яйлах. Вельмі паліморфны від. На крэйдавых схілах расце як невялікія кусцікі.

Сінонімы

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз. - у крыніцы пад назвай Rosa pomifera
  4. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  5. bgbm.org. (англ.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Ружа
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды