wd wp Пошук:

Рудольф фон Альт

Рудольф фон Альт (ням.: Rudolf von Alt; 28 жніўня 1812, Вена — 12 сакавіка 1905, там жа) — аўстрыйскі мастак-акварэліст. Нарадзіўся ў Вене, сын літографа Якаба Альта (1789—1871) і братам мастака Франца фон Альта (1821—1914). Яго поўнае імя Рудольф Рытэр фон Альт, бо ў 1889 годзе ён атрымаў тытул Рытэра (рыцара).

Рудольф Альт навучаўся жывапісу спачатку ў свайго бацькі Якаба Альта, прызнанага мастака-акварэліста, а з 1828 года ў Венскай акадэміі выяўленчых мастацтваў; затым удзельнічаў у падарожжах свайго бацькі. Пасля паездкі ў Верхнюю Італію (1833) Рудольф фон Альт прысвяціў сябе архітэктурна-перспектыўнаму жывапісу. Ствараў пейзажы Венецыі, Неапаля, Вены, Альпаў, гарадоў Ламбардыі, Багеміі, Галіцыі, Далмацыі, Баварыі і Дунайскай вобласці да Пешта, а таксама Расіі. У 1863 годзе ён адправіўся ў Крым, а ў 1867 годзе здзейсніў падарожжа на Сіцылію.

У 1897 годзе па просьбе сваіх сяброў-мастакоў Рудольф фон Альт узначаліў Венскую Сецэсію. Ён таксама выдаваў штомесячны альманах аб’яднання «Ver Sacrum» (лац. «Вясна Свяшчэнная»). Рудольф фон Альт памёр у Вене ў 1905 годзе. Большасць яго карцін захоўваецца ў розных музеях Вены. У 2005—2006 гадах у венскім Галерэі Альберціна прайшла рэтраспектыўная выстава яго твораў.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118502204 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Dr. Constant v. Wurzbach Alt, Rudolph // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 1. — S. 15.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118502204 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118502204 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі 12 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1905 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Выпускнікі Венскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1812 годзе