wd wp Пошук:

Галерэя Альберціна

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Альберціна.

Альберціна (Albertina) — музей, размешчаны ў палацы эрцгерцага Альбрэхта ў цэнтры Вены. У ім захоўваецца адзін з найбольш буйных і значных сусветных збораў графікі (каля 65 000 малюнкаў і звыш аднаго мільёна твораў друкаванай графікі). Калекцыя ахоплівае перыяд ад позняй готыкі да сучаснасці. Назва «Альберціна» паходзіць ад імя заснавальніка — герцага Альберта Саксонскага-Тэшэнскага.

Гісторыя

Аснову калекцыі графікі заклаў герцаг Альберт у 70-х гг. XVIII у каралеўскім замку Браціславы, які служыў яму рэзідэнцыяй у якасці кіраўніка венгерскага каралеўства з 1765 па 1781 гг.

Устаноўчая грамата Альберціны датуецца 4 ліпеня 1776 г. — супадзенне з датай абвяшчэння незалежнасці ЗША з’яўляецца выпадковым.

З моманту набыцця эрцгерцагам Альбрэхтам цяперашняга палаца ў 1795 г. услед за ім туды пераехала і яго мастацкая калекцыя. Будынак палаца быў перабудаваны ў адпаведнасці з новым прызначэннем. У 1822 г. збор стаў даступным для публікі. У адрозненне ад іншых калекцый, доступ да якіх мела толькі дваранскае саслоўе, адзінай умовай для ўваходу ў Альберціну з’яўлялася наяўнасць у наведвальніка ўласнага абутку. Тым самым круг наведвальнікаў Альберціны быў пашыраны, аднак па-ранейшаму недаступны для большасці насельніцтва.

Пасля смерці герцага Альберта і мастацкая калекцыя, і будынак дасталіся па спадчыне эрцгерцагу Карлу, а затым эрцгерцагу Альбрэхту Фрыдрыху Аўстрыйскаму і эрцгерцагу Фрыдрыху Аўстрыйскаму. Да гэтага часу адносіцца далейшае пашырэнне экспазіцыі.

Увесну 1919 г. будынак і калекцыя перайшлі ад Габсбургаў ва ўласнасць Аўстрыйскай рэспублікі. У 1920 г. калекцыя была аб’яднана з фондамі друкаванай графікі з былой каралеўскай прыдворнай бібліятэкі. На той момант усе экспанаты, якія знаходзіліся ў прыватнай уласнасці, былі ўжо вывезены з палаца іх былымі ўладальнікамі, хоць размяшчэнне мастацкага збору ў адпаведнасці з устаноўчай граматай было прывязана да палаца. З 1921 г. будынак і калекцыя носяць імя «Альберціна».

Экспазіцыя

З 1996 па 2003 г. Альберціна была закрыта для публічнага доступу ў сувязі з рэканструкцыяй. Ужо праз год пасля аднаўлення сваёй працы Альберціна стала самым наведвальным музеем у Аўстрыі. У наш час у экспазіцыі музея прадстаўлены працы Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэля, Пітэра Паўля Рубенса, Оскара Кокашкі, Рэмбранта, Альбрэхта Дзюрэра, Густава Клімта, Эгана Шыле, Сезана і Раўшэнберга. У дадатак да пастаяннай экспазіцыі праводзяцца спецыялізаваныя выстаўкі, як, напрыклад, у 2006 г. выстаўка, прысвечаная Пікаса.

Апроч калекцыі графікі, у Альберціне з 1999 г. размяшчаюцца калекцыя фатаграфій і архітэктурная калекцыя ў планах, эскізах і мадэлях.

Галерэя

Спасылкі

  1. https://www.vienna.at/so-viele-besucher-besuchten-die-bundesmuseen-2020/6880531 Праверана 13 мая 2021.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музеі Вены
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палацы і замкі Вены
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Мастацкія музеі Аўстрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных