Рудольф Блюмнер (ням.: Rudolf Blümner; 19 жніўня 1873, Уроцлаў — 3 верасня 1945, Берлін) — нямецкі паэт-дадаіст, сын археолага. Вучыўся ў Цюрыху, дзе прайшло яго юнацтва, у Жэневе, Страсбургу, Парыжы і Берліне. Атрымаў навуковую ступень доктара юрыспрудэнцыі. Выступаў акцёрам на сцэнах Райнгарда, чытальнікам паэтаў «штурму», творы якіх ён дэкламаваў на больш як сотні паэтычных вечарынаў у Берліне і іншых гарадах. Зняўся ў знакамітым фільме Паўля Вегенера і Хенрыка Галена «Голем» (1915).
Быў прыхільнікам фашызму. Ва ўступным слове да каталога ён напісаў: «Ідэя футурызму, а таксама ўсяго блізкага яму радыкальнае мастацтва Еўропы адпавядае ідэі фашызму»[7].