wd wp Пошук:

Ро Дэ У

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Ро Дэ У (кар.: 노태우; 4 снежня 1932, каля г. Тэгу, Генерал-губернатарства Карэя — 26 кастрычніка 2021, Сеул) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэспублікі Карэя. Генерал арміі.

Біяграфія

Нарадзіўся 4 снежня 1932 года.

Скончыў Карэйскую ваенную акадэмію (1955). Служыў у паўднёвакарэйскіх войсках у В’етнаме ў час в’етнамскай вайны 1964—1973 гг. З 1979 года — камандуючы Сеульскім гарнізонам, войскамі грамадзянскай бяспекі. Удзельнік дзяржаўнага перавароту 1979 г. на чале з Чон Ду Хванам і задушэння паўстання ў горадзе Кванджу ў 1980 годзе. У 1981 годзе — міністр па палітычных пытаннях, у 1982 годзе — міністр спорту, у 1982—1983 гг. — міністр унутраных спраў. З 1985 года — старшыня, з 1987 — лідар Дэмакратычнай партыі справядлівасці (з 1990 г. — Дэмакратычная ліберальная партыя). У 1988—1993 гг. — Прэзідэнт Рэспублікі Карэя. У 1995 годзе арыштаваны і прыгавораны да турэмнага зняволення за хабарніцтва і ўдзел у дзяржаўным перавароце 1979 г. У 1998 годзе памілаваны.

Памёр 26 кастрычніка 2021 года ў Сеуле[8].

Зноскі

  1. Roh Tae-Woo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Roh Tae Woo // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Roh Tae Woo // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://news.naver.com/main/read.naver?mode=LSD&mid=sec&sid1=001&oid=001&aid=0012747806 Праверана 26 кастрычніка 2021.
  5. https://www.koreatimes.co.kr/www/nation/2021/10/356_317650.html
  6. https://100.daum.net/encyclopedia/view/33XXXXX19649
  7. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  8. Умер экс-президент Южной Кореи Ро Дэ У

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Прэзідэнты Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэгу
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Мугунхва»
Катэгорыя·Памерлі 26 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Катэгорыя·Памерлі ў Сеуле
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Міністры Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных