wd wp Пошук:

Чон Ду Хван

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Чон Ду Хван (전두환; 18 студзеня 1931, прав. Кёнсан-Намдо, Японская Карэя — 23 лістапада 2021) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэспублікі Карэя. Генерал (1978).

Біяграфія

Нарадзіўся 18 студзеня 1931 года.

Скончыў Карэйскую ваенную акадэмію (1955), служыў у арміі. Камандаваў паўднёвакарэйскімі войскамі ў Паўднёвым В’етнаме ў 1960-я гады. Кіраваў расследаваннем забойства прэзідэнта Пак Чжон Хі (26.10.1979), што выкарыстаў для расправы з палітычнымі канкурэнтамі. У маі 1980 года ўзначаліў дзяржаўны пераварот, жорстка падавіў народнае паўстанне ў г. Кванджу. У жніўні 1980 года прымусіў парламент выбраць сябе прэзідэнтам Рэспублікі Карэя (1980—88). Працягваў эканамічную палітыку Пак Чжон Хі, якая спрыяла хуткаму росту эканомікі, паступова змякчаў паліцэйскі рэжым. 3 1988 года ў адстаўцы. У 1995 годзе арыштаваны і прыгавораны да смяротнага пакарання (заменена пажыццёвым зняволеннем) за масавыя забойствы ў г. Кванджу ў 1980 і карупцыю ў час яго прэзідэнцтва. Памілаваны ў 1998 годзе.

Памёр 23 лістапада 2021 года[4].

Зноскі

  1. Chun Doo-hwan // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Chun Doo-hwan // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. https://www.reuters.com/world/asia-pacific/former-south-korean-military-dictator-chun-doo-hwan-dies-90-2021-11-23/
  4. Yonhap: умер бывший президент Республики Корея Чон Ду Хван

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Памерлі ў Сеуле
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Мугунхва»
Катэгорыя·Ваенныя Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Прысуджаныя да смяротнага пакарання
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў В’етнаме
Катэгорыя·Прэзідэнты Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Памерлі 23 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі Карэйскай ваеннай акадэміі