wd wp Пошук:

Рос Грэнвіл Гарысан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарысан. Рос Грэнвіл Гарысан (13 студзеня 1870, Джэрмантаўн — 30 верасня 1959, Нью-Хейвен, штат Канектыкут) — амерыканскі біёлаг, урач, эмбрыёлаг. Здзейсніў адно з найважнейшых адкрыццяў у гісторыі медыцыны — метад культывавання тканак, г.зн. вырошчванне жывых клетак у лабараторных умовах. Гэты метад даў новы штуршок даследаванняў рака і СНІДу.

Біяграфія

Скончыў універсітэт Джонса Хопкінса (1889). Прафесар анатоміі гэтага ўніверсітэта (1899—1907) і Ельскага ўніверсітэта (1907—1938).

Навуковая дзейнасць

Асноўныя даследаванні Гарысана ў галіне эксперыментальнай эмбрыялогіі, у прыватнасці прысвечаныя развіццю канечнасці, вока і цэнтральнай нервовай сістэмы. Найбольш вядомыя яго працы па трансплантацыі частак зародкаў пазваночных. Ужыванне метадаў гетэраластычнай (міжвідавай) перасадкі дазволіла вывучаць заканамернасці росту і развіцця асобных частак і органаў жывёл і іх узаемных уплываў. Гарысан адным з першых прапанаваў метад культывавання ізаляваных тканак і ўпершыню назіраў рост нервовага валакна па-за арганізмам.

Зноскі

  1. 1 2 Ross Granville Harrison // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Ross Granville Harrison // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Медыкі ЗША
Катэгорыя·Біёлагі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Памерлі 30 верасня
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Філадэльфіі
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Канектыкуце
Катэгорыя·Члены Парыжскай медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 студзеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Джонса Хопкінса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі ўніверсітэта Джонса Хопкінса
Катэгорыя·Эмбрыёлагі ЗША