wd wp Пошук:

Ростакская гарадская электрычка

Ростакская гарадская электрычка (ням.: S-Bahn Rostock) — прыгарадна-гарадская чыгунка (S-Bahn), адзін з відаў грамадскага транспарту ў Ростаку і яго агламерацыі. Адзіная ў федэральнай зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія.

Чыгуначная сетка ростакскай гарадской электрычкі даўжынёй 60 км складаецца з 22 станцый. Дзве лініі злучаюць цэнтральны вакзал Ростака з Варнемюндэ і портам праз раёны горада, трэцяя лінія вядзе да горада Гюстраў. З 2007 года інтэгравана ў сістэму гарадскога транспарту Ростака, у тым ліку адзіным пасажырскім квітком. Састаў уяўляе з сябе чоўнавы цягнік (цягнік, абсталяваны прыладамі кіравання пры руху ў абодвух кірунках без перастаноўкі лакаматыва) з двухпавярховымі вагонамі і дызель-цягніком.

Лініі

Лінія ідзе ў заходняй частцы горада да Варнемюндэ праз спальныя раёны Ліхтэнхаген, Лютэн Кляйн, Эферсхаген і індустрыяльныя Марыенэе, Брамаў у гістарычны цэнтр і да цэнтральнага вакзала.

Лінія праходзіць як і лінія S1, але праходзіць далей на поўдзень горада і ідзе ў Шваан і Гюстраў.

Лінія таксама ідзе ў Гюстраў, але па іншым маршруце, праз Лагэ.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·S-Bahn Германіі
Катэгорыя·Ростак