wd wp Пошук:

Рон Перлман

Рональд Фрэнсіс (Рон) Перлман (англ.: Ronald Francis “Ron” Perlman, нар. 13 красавіка 1950, Нью-Ёрк) — амерыканскі акцёр кіно, тэлебачання і агучвання яўрэйскага паходжання, найбольш вядомы роляй Хелбоя ў фільме «Хелбой: Герой з пекла» і «Хелбой 2: Залатое войска», роляй Клэя Мораў у серыяле «Сыны анархіі», роляй Рэйнхарта ў фільме «Блэйд 2», а таксама агучваннем апавядальніка ў серыі постапакаліптычных гульняў Fallout.

Дэбют яго ў кіно адбыўся ў фільме Жан-Жака Ано «Барацьба за агонь» (1981). Пасля некалькіх эпізадычных роляў у кіно і тэлесерыялах ён атрымаў галоўную ролю ў серыяле «Прыгажуня і пачвара», дзе сыграў пачвару Вінцэнта. За гэтую ролю атрымаў «Залаты глобус» у намінацыі «Лепшы тэлевізійны акцёр».

Пасля гэтага сыграў у мностве фільмаў, такіх як «Імя ружы» (1986), «Хранос» (1993), «Рамэа заканчваецца крывёю» (1993), «Прыгоды Гека Фіна» (1993), “Паліцэйская акадэмія 7: Місія ў Маскве " (1994), «Горад страчаных дзяцей» (1995), «Востраў доктара Мора» (1996), «Чужы: Уваскрашэнне» (1997), «Вораг каля брамы» (2001) і «Блэйд 2» (2002). Таксама з’яўляўся ў эпізодах такіх серыялаў як «Горац», «За гранню магчымага», «Зачараваныя» і іншых.

Сапраўдная слава прыйшла да Перлмана ў 2004 годзе, калі ён выканаў галоўную ролю ў фільме «Хелбой: Герой з пекла» рэжысёра Гільерма дэль Тора. Прадзюсары хацелі зацвердзіць на гэтую ролю больш вядомага акцёра, Віна Дызеля, таму дэль Тора прыйшлося адваёўваць ролю для Перлмана. У 2008 годзе Перлман зноў сыграў гэтага персанажа ў другой частцы фільма «Хелбой 2: Залатое войска».

З 2008 па 2013 год здымаўся ў серыяле «Сыны анархіі» ў ролі прэзідэнта аднайменнага байкерскага клуба.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #136749097 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Ron Perlman // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://newyorknatives.com/on-this-day-in-nycs-history-grease-closes-broadway-run/
  4. http://www.conventionscene.com/tag/adventure-time/page/2/
  5. http://newyork.cbslocal.com/top-lists/the-5-best-things-to-do-in-nyc-tonight-october-1/
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінесоцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манхэтэне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных