У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Коўз.
Рональд Гары Коўз (англ.: Ronald Harry Coase [kəʊs]; 29 снежня 1910, Уілесдэн, Лондан — 2 верасня 2013) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1991) «за адкрыццё і высвятленне дакладнага сэнсу трансакцыйных выдаткаў і правоў уласнасці ў інстытуцыйнай структуры і функцыянаванні эканомікі».
Скончыў Лонданскую школу эканомікі (бакалаўр камерцыі); выкладаў там жа, а таксама ў Віргінскім і Чыкагскім універсітэтах. З’яўляецца навуковым кіраўніком Інстытута, які носіць яго імя.