wd wp Пошук:

Роджэр Уільямс

Роджэр Уільямс (англ.: Roger Williams; каля 1603—1683) — амерыканскі місянер, пісьменнік.

Біяграфія

Сын англійскага краўца. Выпускнік Кембрыджскага ўніверсітэта. Роджэр Уільямс пацярпеў за свае погляды на рэлігію, ён быў высланы з Масачусетса ў сярэдзіне лютай зімы 1635 года. Папярэджаны па сакрэту губернатарам Джонам Уінтрапам, застаўся жывы толькі дзякуючы таму, што хаваўся сярод індзейцаў; у 1635 заснаваў новую калонію на Род-Айлендзе, якая вітала людзей любога веравызнання.

Прыхільнік раўнапраўя і дэмакратыі, ён на працягу ўсяго свайго жыцця быў сябрам індзейцаў. Роджэр Уільямс праяўляў спачуванне да працоўных людзей і да тых, хто мае погляды, адрозныя ад ягоных. Ён быў першым крытыкам імперыялізму, настойваючы на тым, што еўрапейскія манархі не мелі права дарьшь зямельныя хартыі, паколькі амерыканская зямля належала індземцам. Быў перакананы ў неабходнасці аддзялення царквы ад дзяржавы. Лічыў, што суды не павінны мець права караць людзей за рэлігійныя перакананні, і гэта пазіцыя падрывала строгія асновы тэакратыі ў Новай Англіі.

Знаходзіўся з візітам у Англіі пад час Грамадзянскай вайны, ён рызыкаваў жыццём, каб зімой арганізаваць пастаўкі драўніны беднякам Лондана пасля таго, як іх перасталі забяспечваць вугалем. Пісаў яркія прамовы ў абарону ідэі рэлігійнай цярпімасці не толькі для розных хрысціянскіх, але і для нехрысціянскіх сектаў. Міжкультурны вопыт жыцця сярод добразычлівых і гуманных індзейцаў, безўмоўна, растлумачвае такі ягоны светапогляд.

Творчасць

Сярод шматлікіх кніг, аўтарам якіх з яўляецца Роджэр Уільямс, — адзін з першых фразеалагічных слоўнікаў індзейскіх моў, «Ключ да моў Амерыкі» (1643). Кніга ўяўляе сабой пэўную спробу этнаграфічнага выдання, паколькі ў ёй прыведзена апісанне жыцця індзейцаў у той час, калі ён сам жыў сярод іх. Кожны раздзел прысвечаны адной тэме — напрыклад, тэме харчавання і прыёму ежы. Індзейскія словы і фразы, што маюць дачыненне да гэтай тэмы, чаргуюцца з тлумачэннямі, анекдотамі, а напрыканцы кожнага раздзелу чытачу прапануецца верш. Першы раздзел заканчваецца страфой:

"

Сыны прыроды могуць быць утаймаваныя,
Няіставыя, дзікія ці то яшчэ — гуманныя.
Калі вы, божыя сыны, іх хочаце пазнаць,
То не да твару вам адной гуманнасці жадаць.

"

У раздзеле, прысвечаным забавам і ўцехам, Роджэр Уільямс адзначае, што «гэта дзіўная праўда, калі чалавек звычайна знаходзіць больш свабодных забаваў і адпачынку сярод гэтых варвараў, чым сярод тысячаў тых, хто называе сябе хрысціянамі».

Зноскі

  1. Swartz A. Open Library — 2007. Праверана 12 студзеня 2022.
  2. https://www.tradingcarddb.com/Person.cfm/pid/110549/ Праверана 12 студзеня 2022.
  3. 1 2 3 4 5 6 (unspecified title) Праверана 12 студзеня 2022.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118807471 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 студзеня 2022.
  5. https://data.cerl.org/thesaurus/cnp00400897 Праверана 12 студзеня 2022.
  6. Find a Grave — 1995. Праверана 30 жніўня 2019.
  7. WikiTree — 2005. — ed. size: 23699588 Праверана 12 студзеня 2022.
  8. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118807471 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  9. 1911 Encyclopædia Britannica/Williams, Roger Праверана 4 сакавіка 2021.
  10. 1 2 NNDB — 2002. Праверана 12 студзеня 2022.
  11. The First Amendment Encyclopedia

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1603 годзе
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1683 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Род-Айлендзе
Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Памерлі 1 красавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных