wd wp Пошук:

Ровенскаслабодскі сельсавет

Ровенскаслабо́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Ровенская Слабада.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Ровенска-Слабадскі сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Андрэеўскага і Ровенскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бязуеўскага сельсавета[1]. 2 красавіка 1959 года ў склад Свірыдавіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Калінін, Падроўнае і Ямпаль), у склад Жмураўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Воўчая Гара і Іванаўка)[2]. 26 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана частка скасаванага Маладушскага сельсавета (вёскі Раманаўка і Смагарын)[3]. 28 снежня 2005 года сельсавет перайменаваны ў Ровенскаслабодскі[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1348 чалавек[5], з іх 92,2 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 2,8 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 28 декабря 2005 г. № 210 О переименовании сельсоветов Гомельской области Архівавана 31 жніўня 2021.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ровенскаслабодскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе