wd wp Пошук:

Робін Райт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Райт.

Робін Гейл Райт (англ.: Robin Gayle Wright; нарадзілася 8 красавіка 1966 года) — амерыканская актрыса і рэжысёрка. Яна восем разоў была намінавана на прэмію «Эмі», а таксама з’яўляецца лаўрэаткай прэмій «Залаты Глобус» і «Спадарожнік», дзякуючы працы на тэлебачанні.

Біяграфія

Нарадзілася ў Даласе, штат Тэхас, у сям’і супрацоўніка фармацэўтычнае кампаніі і спецыялістам па продажу касметыкі. Аднак, гадавалася актрыса ў Сан-Дыега, штат Каліфорнія. Ужо з 14 гадоў пачала працаваць у мадэльнай індустрыі.

Упершыню Райт прыцягнула ўвагу за ролю ў дзённай мыльнай оперы тэлеканалу NBC «Санта-Барбара», выконваючы ролю Келі Кепвел з 1984 па 1988 гады. Затым яна перайшла да ўдзелу ў кіно, зняўшыся ў рамантычнай камедыйнай прыгодніцкай стужцы «Прынцэса-нявеста» (1987). Дзякуючы гэта ролі, Райт зведала далейшы поспех у кінаіндустрыі, выканаўшы галоўныя ролі ў такіх фільмах, як рамантычныя драмы «Форэст Гамп» (1994) і «Пасланне ў бутэльцы» (1999), супергеройская драма-трылер «Нязломны» (2000), гістарычная драма «Змоўца» (2010), біяграфічная спартыўная драма «Чалавек, які змяніў усё» (2011), загадкавы трылер «Дзяўчына з татуіроўкай дракона» (2011), біяграфічная драма «Эверэст» (2015), супергеройскі фільм «Цуда-жанчына» (2017) і навукова-фантастычны фільм «Бягун па лязе 2049» (2017). У красавіку 2019 года было абвешчана, што Райт дэбютуе ў якасці рэжысёркі паўнаметражнага фільму «Зямля»[3]. Акрамя таго, Райт павінна выканаць у гэтым фільме галоўную ролю.

Райт знялася ў ролі Клэр Андэрвуд у звышпапулярным серыяле Netflix «Картачны домік», за ўдзел у якім у 2013 годзе яна атрымала прэмію «Залаты Глобус» за найлепшую жаночую ролю. Цікава, што гэта стала першым выпадкам, калі прэмія была ўручана акцёрцы за ўдзел у серыяле на вэб-платформе. У 2016 годзе Райт з’яўлялася адной з самых высокааплатных актрыс у ЗША, зарабіўшы 420 тысяч долараў за адную серыю ў серыяле «Картачны домік»[4].

Сям’я

Мае дачку Дылан Пэн, якая таксама з’яўляецца актрысай, і сына Хопера. Шон Пэн з’яўляецца бацькам яе дзяцей.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122405609 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Robin Wright // SNAC — 2010. Праверана 7 жніўня 2022.
  3. «Robin Wright Heads Into Wilderness for Directorial Film Debut ‘Land,’ With Sales to Start at Cannes». Variety.
  4. «Robin Wright Is The Real Deal». Forbes.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінарэжысёры ЗША
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Даласе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Актрысы тэлебачання ЗША