wd wp Пошук:

Роберт Шэклі

Роберт Шэклі (англ.: Robert Sheckley, 16 ліпеня 19289 снежня 2005) — амерыканскі пісьменнік-фантаст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Брукліне, Нью-Ёрк, гадаваўся ў суседнім штаце Нью-Джэрсі. Служыў у арміі з 1946 па 1948 год і ваяваў у Карэі. Вучыўся ў Нью-Ёрскім універсітэце. У 1951 годзе пачаў пісьменніцкую кар’еру. Напісаў сотні апавяданняў. У 1970-х гадах жыў на іспанскім востраве Ібіца, але потым вярнуўся ў Нью-Ёрк. Пасля пераехаў у Портленд, Арэгон.

Апрача сапраўднага імя ўжываў псеўданімы Філіпс Барбі (Phillips Barbee) і Фін О’Данэван (Finn O’Donnevan).

У красавіку 2005 года падчас наведвання канферэнцыі фантастаў у Кіеве (Украіна) сур’ёзна захварэў. Пасля аплаты рахунку за медыцынскія паслугі з дапамогай мецэнатаў, вярнуўся ў ЗША. 20 лістапада быў праапераваны ў сувязі з цэрэбральным анеўрызмам. Памёр 9 снежня.

Творчасць

Упершыню пачаў публікавацца ў амерыканскіх сай-фай часопісах у 1950-х гадах. Пісаў аповесці і апавяданні ў стылі навуковай фантастыкі, фэнтэзі, часта ў гумарыстычным, камічным стылі, з элементамі абсурдызму. Карыстаўся вялікай папулярнасцю ў краінах былога СССР і ва ўсім свеце.

Выбраныя творы

Зборы апавяданняў

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122222717 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Robert Sheckley // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The New York Times, New-York Daily Times, The New-York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 19 ліпеня 2021.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Пісьменнікі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Брукліне
Вікіпедыя:Пісьменнікі без мовы твораў
Памерлі 9 снежня
Пісьменнікі-фантасты ЗША
Нарадзіліся ў 1928 годзе
Выпускнікі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
Англамоўныя пісьменнікі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся 16 ліпеня
Памерлі ў штаце Нью-Ёрк
Пісьменнікі ЗША
Памерлі ў 2005 годзе
Нарадзіліся ў Нью-Джэрсі
Асобы