wd wp Пошук:

Роберт Радрыгес

Роберт Энтані Радрыгес (англ.: Robert Anthony Rodriguez; нар. 20 чэрвеня 1968 года, Сан-Антоніа, штат Тэхас, ЗША) — амерыканска-мексіканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, аператар і кампазітар. Скончыў Тэхаскі ўніверсітэт у Остыне. Потым прыехаў у Галівуд, дзе працаваў тры гады на тэлебачанні. Большасць яго фільмаў мае шмат арыгінальных фабулаў, нетыповых герояў і цікавых эксперыментаў. Належыць да творцаў, якія любяць працаваць з поўным кантролем над сваімі справамі. Не толькі рэжысуе, але таксама піша сцэнары, прадзюсуе, здымае і мантуе з дапамагой спецэфектаў.

Крытыка адкрыла яго падчас кінафестывалю ў Сандэнсе, дзе ён прэзентаваў зняты на ўласныя грошы «El Mariachi» («Музыка»; 1992).

Біяграфія

Радрыгес нарадзіўся ў горадзе Сан-Антоніа (штат Тэхас, ЗША) у шматдзетнай мексіканскай сям’і (10 дзяцей). Маці — медсястра, бацька — прадавец.

У 1991 годзе ён, атрымаўшы $3000 за медыцынскія эксперыменты над сабой і ў супрацоўніцтве са сваім сябрам Карласам Гальярдэ (які дадаў $4000 за продаж участку зямлі), за 14 дзён зняў фільм «Музыка» на іспанскай мове. Вялікія босы з ICM убачылі гэты фільм і склалі ў 1993 годзе з Робертам кантракт. Неўзабаве выйшаў працяг — «Адчайны». Незадоўга да гэтага Роберт пазнаёміўся з рэжысёрам Квенцінам Таранціна. Апошні зняўся ў эпізодзе «Адчайнага», пасля чаго рэжысёры маюць цесныя зносіны і ўдзельнічаюць у сумесных праектах (у якасьці сарэжысёраў у «Чатырох пакоях» і праекце «Грайндхаўс»). У іх склаліся своеасаблівыя адносіны. Так, Таранціна заплаціў як кампазітару «Забіць Біла» Радрыгесу $1, але Роберт таксама адрозніўся і заплаціў Таранціна як запрошанаму рэжысёру ў «Горадзе грахоў» таксама $1, ды яшчэ паабяцаў, што ў наступны раз («Горад грахоў 2» анансаваны на 2009 год) усё будзе ўжо па-сур’ёзнаму і ён заплаціць Квенціну $2. Цяпер Роберт жыве ў Остыне, штат Тэхас і працягвае здымаць фільмы. У сваіх фільмах ён нараўне з тым, што здымае невядомых акцёраў, такіх як Том Савіні, Майкл Паркс, Крыстас, і нават сваіх сваякоў, задзейнічае такіх мэтраў як Брус Уіліс, Сільвестэр Сталонэ, Мікі Рурк, Джоні Дэп, Джордж Клуні, Антоніа Бандэрас, Сальма Хаек і іншых.

Сям’я

Роберт Радрыгес рана ажаніўся з Элізабет Авелан, таксама з шматдзетнай сям’і. Ад шматлікіх праектаў прыйшлося адмовіцца з-за асабістага жыцця. У Роберта і Элізабет пяцёра дзяцей.

Зноскі

  1. Robert Rodriguez // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Robert Rodriguez // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119406284 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сан-Антоніа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэхасе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кінарэжысёры ЗША
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты мядзведзь»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных