wd wp Пошук:

Роберт Лукас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лукас. Роберт Эмерсан Лукас, малодшы (англ.: Robert Emerson Lucas, Jr.; нар. 15 верасня 1937, Якіма, штат Вашынгтон) — амерыканскі эканаміст.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1995) «за развіццё і змену гіпотэзы рацыянальных чаканняў, змену асноў мікраэканамічнага аналізу і пункту гледжання на эканамічны аналіз».

Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1997); прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі (2002).

Біяграфія

Вучыўся ў Чыкагскім (тут жа атрымаў ступень доктара) і Каліфарнійскім універсітэтах. Працаваў ва ўніверсітэце Карнегі — Мелана і ў Чыкагскім універсітэце.

Лукас вывучаў эканоміку для сваёй доктарскай дысертацыі на «амаль-марксісцкіх» асновах. Ён лічыў, што эканоміка з’яўлялася сапраўдным рухавіком гісторыі, і меў намер пасля паглыблення ў эканоміку перайсці назад на кафедру гісторыі.

Былая жонка Лукаса, Рыта Лукас, пасля іх разводу ў 1988 годзе, атрымала запісанае ў іх пагадненні аб разводзе права на атрыманне паловы Нобелеўскай прэміі, калі Лукас яе атрымае ў наступныя сем гадоў. Калі ён быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй у 1995 годзе, ёй была перададзена палова прызавой сумы.

Жонка Лукаса, Н. Стокей, з’яўляецца вядомым эканамістам, прафесарам Чыкагскага ўніверсітэта.

Зноскі

  1. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/350493/Robert-E-Lucas-Jr
  2. http://www.nndb.com/lists/504/000063315/
  3. Economist’s Former Wife Cashes In on His Nobel Prize : Law: Thanks to her foresight in crafting a 1989 divorce agreement, Rita Lucas gets half of the $1-million awardLA: 1995. — ISSN 0458-3035; 2165-1736 Праверана 19 лістапада 2020.
  4. http://www.economywatch.com/economist/robert-e-lucas-jr.html
  5. http://www.underwoodeagles.org/vimages/shared/vnews/stories/4f7090ea0e8ac/Abc's%20of%20Iowa.pptx
  6. 50 Ways To Leave Your Lover… // The IndependentBritain: 2011. — 176681 экз. — ISSN 0951-9467; 1476-8852
  7. Does big data have us ‘fooled by randomness’? // USA TodayMcLean: Gannett, 2013. — ISSN 0734-7456; 2165-1779
  8. NNDB — 2002.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Эканамісты ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Вашынгтон