Роберт Колман Рычардсан (англ.: Robert Coleman Richardson; 26 чэрвеня 1937, Вашынгтон, ЗША — 19 лютага 2013) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1996), сумесна з Дугласам Ашэравым і Дэвідам Лі, «за адкрыццё звышцякучасці гелія-3».
Навучаўся ў Віргінскія тэхналагічным інстытуце і атрымаў ступень бакалаўра ў 1958 г, магістра ў 1960 г. Пасля аспірантуры ва універсітэце Дзюка атрымаў ступень доктара ў 1965 г. Па стане на 2007 г. з’яўляецца прафесарам фізікі ў Карнельскім універсітэце, хоць ён больш не працуе ў лабараторыі. У мінулым яго эксперыментальная праца была прысвечана вывучэнню фізічных з’яў пры звышнізкіх тэмпературах.