wd wp Пошук:

Роберт Качаран

Роберт Седракавіч Качаран (арм.: Ռոբերտ Սեդրակի Քոչարյան; 31 жніўня 1954, Сцепанакерт, НКАВ, Азербайджанская ССР) — другі прэзідэнт Рэспублікі Арменія з 30 сакавіка 1998 года па 9 красавіка 2008 года. Першы прэзідэнт Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.

Біяграфія

У 19721974 гг. служыў у Савецкай арміі. У 19751976 гг. працаваў на розных прадпрыемствах у Сцепанакерце і Маскве. У 19771982 гг. вучыўся на электратэхнічным факультэце Ерэванскага політэхнічнага інстытута, атрымаў дыплом з адзнакай. У 19801981 гг. працаваў інжынерам-механікам на Сцепанакерцкім электратэхнічным заводзе. З 1981 г. працаваў на розных пасадах у Сцепанакерцкім гаркаме ВЛКСМ, займаў пасаду другога сакратара Степанакерцкага гаркама ВЛКСМ, з 1986 г. — інструктар Сцепанакерцкага гаркама КПСС. У 19871989 гг. узначальваў партыйную арганізацыю карабахскага шаўковага камбіната. З лютага 1988 г. з’яўляўся адным з лідараў Арцахскага руху, члены якога змагаліся за выхад Нагорна-Карабахскай Аўтаномнай вобласці з Азербайджанскай ССР і яе наступнае ўключэнне ў склад Арменіі. Быў членам групы «Крунк», узначальваў арганізацыю «Міацум» («Далучэнне»).

З 15 жніўня 1992 па 24 снежня 1994 гг. прэм’ер-міністр самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі. З 29 снежня 1994 па 20 сакавіка 1997 гг. — першы прэзідэнт Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.

З 20 сакавіка 1997 па 9 красавіка 1998 гг. прэм’ер-міністр Арменіі.

З 30 сакавіка 1998 па 9 красавіка 2008 гг. Прэзідэнт Арменіі. У 2008 г. армянская апазіцыя на чале з першым прэзідэнтам Лявонам Тэр-Петрасянам, які балатаваўся на чарговых прэзідэнцкіх выбарах, праводзіла ў цэнтры Ерэвана мітынгі, выказваючы незадаволенасць вынікамі галасавання. Акцыі пратэсту выліліся 12 сакавіка 2008 г. ў сутыкненні мітынгоўцаў з сіламі правапарадку, у выніку якіх загінулі дзесяць чалавек, больш за 200 былі параненыя[2].

Крымінальны пераслед

Спецыяльная следчая служба Арменіі 26 ліпеня 2018 г. прад’явіла Качарану абвінавачанне ў гвалтоўным звяржэнні канстытуцыйнага ладу ў 2008 г. У той жа дзень экс-прэзідэнта краіны дапыталі ў межах крымінальнай справы аб забойствах на пратэстных акцыях апазіцыі 1 сакавіка 2008 г.[2].

У 20182019 гг. Качарана неаднаразова арыштоўвалі і адпускалі па справе 1 сакавіка. Станам на чэрвень 2020 Качаран вызвалены ў трэці раз[3].

Сям’я

Жанаты, мае трох дзяцей.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #133957853 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  2. 1 2 nashaniva.by
  3. Экс-прэзыдэнта Армэніі Качар’яна вызвалілі пад заклад 4 мільёны даляраў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Нагорна-Карабахскай Рэспублікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Арменіі
Катэгорыя·Прэзідэнты Нагорна-Карабахскай Рэспублікі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вітаўтаса Вялікага
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Арменіі
Катэгорыя·Выпускнікі ВНУ Арменіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сцепанакерце
Катэгорыя·Кавалеры Вялікай стужкі Нацыянальнага ордэна Кедра
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 жніўня
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Дыпакадэміі МЗС РФ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Прэзідэнты Арменіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Гонару (Грузія)