wd wp Пошук:

Роберт Бедрань

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Роберт Бедрань (польск.: Robert Biedroń, нарадзіўся 13 красавіка 1976 года, Рыманаў, Падкарпацкае ваяводства, Польшча) — польскі палітычны дзеяч. Быў чальцом сацыял-дэмакратычнай партыі Рэспублікі Польшча і Саюза дэмакратычных левых сіл. Уваходзіць у Савет дырэктараў польскай Кампаніі супраць гамафобіі. Дэпутат Сойма, затым — прэзідэнт горада Слупска, еўрадэпутат.

Адукацыя

Атрымаў адукацыю і мае званні:

Палітычная дзейнасць

У 2005 годзе Роберт Бедрань — чалец Саюза дэмакратычных левых сіл (СДЛС) кандыдат у Сойм Рэспублікі Польшча, ніжняй палаты польскага парламента. У 2006 годзе перамог на выбарах абласнога Сходу ў Ольштыне. За час сваёй працы ў Сходзе прапанаваў больш 740 паправак у абласны статут, больш 600 з якіх былі прыняты.

У 2006 годзе вінаваціўся ў абразе рэлігійных пачуццяў вернікаў[3], у 2010 годзе — у нанясенні целавых пашкоджанняў супрацоўніку паліцыі падчас дэманстрацыі 11 лістапада 2010 года[4]. У абодвух працэсах быў апраўданы.

У кастрычніку 2011 года на парламенцкіх выбарах Бедрань быў абраны ў Сойм у якасці кандыдата ад Палікоцкага руху, атрымаўшы 16,919 галасоў ад раёна Гдыні[5]. Ён стаў першым адкрытым геем, дэпутатам польскага парламенту[6].

У 2012 годзе стварыў парламенцкую групу, што падтрымвае эсперанта (PGAE), супрацоўнічае з чальцамі польскай асацыяцыі Эсперанта (EDE — Pollando) у Шчэціне, Гдыні і Мальбарку.

У 2014 годзе выйграў выбары прэзідэнта горада Слупск, атрымаўшы 57% галасоў[5], стаўшы таксама першым адкрытым геем-кіраўніком польскага горада. У час кіравання Слупскам яго папулярнасць павялічвалася з-за наватарскіх рашэнняў. Бедрань адмовіўся карыстацца службовым аўтамабілем і на працу ездзіў на ровары ці грамадскім транспарце. Акрамя таго, зменшыў зарплаты ўсім гарадскім чыноўнікам і сам на працягу свайго тэрміну паўнамоцтваў меў найменшую зарплату сярод усіх польскіх прэзідэнтаў гарадоў. У Слупску ён заснаваў шмат грамадскіх ініцыятыў і праводзіў рэгулярныя сустрэчы з жыхарамі горада, запрашаючы іх да размовы на канапу, пастаўленую адмыслова для гэтае мэты на галоўнай плошчы.

З’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком сацыял-дэмакратычнай партыі «Вясна», якая ў выбарах у Еўрапарламент 2019 атрымала 6,06% галасоў, і ён стаў еўрадэпутатам. З 26 верасня 2019 старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі[6].

23 верасня 2020 года ўзяў шэфства над Іллём Салеем(руск.) бел., беларускім адвакатам і палітычным зняволеным[7][8].

Асабістае жыццё

Кшыштаф Новак і Роберт Бедрань на «Парадзе роўнасці» ў Варшаве, 2003

Роберт Бедрань пражывае са сваім на тры гады маладзейшым жыццёвым партнёрам Кшыштафам, які з’яўляецца доктарам юрыдычных навук[6].

Зноскі

  1. Robert Biedroń // https://pantheon.world/profile/person/Robert_Biedroń Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.sejm.gov.pl/sejm7.nsf/posel.xsp?id=027
  3. Proces o znieważenie katolików -​ Robert Biedroń uniewinniony Архівавана 13 снежня 2014.
  4. Robert Biedroń oskarżony o napaść na policjanta Архівавана 12 красавіка 2015.
  5. 1 2 Gay Star News: Poland makes history by electing its first openly gay mayor Архівавана 22 красавіка 2016.
  6. 1 2 3 polskieradio.pl
  7. Members of Parliament from Germany, Poland and Switzerland take over godparenthood for Liliya Ulasava, Illia Salei, Vital and Yahor Prakapchuk(англ.) . Libereco – Partnership for Human Rights (22 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 22 кастрычніка 2021.
  8. У палітзняволеных Ліліі Уласавай, Іллі Салея, Віталя і Ягора Пракапчукоў з’явіліся “хросныя” (бел.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна». Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021. Праверана 22 кастрычніка 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кіраўнікі гарадоў Польшчы
Катэгорыя·Эсперантысты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 7 склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента ад Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента
Катэгорыя·Постаці Слупска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 красавіка