wd wp Пошук:

Раіса Пятроўна Частнова

Раіса Пятроўна Частнова (нар. 2 чэрвеня 1939, г. Хоцімск, Магілёўская вобласць) — беларуская журналістка, мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1985).

Біяграфія

Скончыла ў 1962 годзе БДУ. Працуе ў мастацтвазнаўстве і журналістыцы. У перыядычным друку і на радыё выступае з 1962 года. Жыве ў г. Мінску.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года, Беларускага саюза журналістаў з 1974 года, Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1972 года.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя работы: манаграфіі «У. Стальмашонак», «І. Фяцісаў», кніга «Таямніца беларускага царства» (у сааўтарстве з А. Курсковым), радыёнарысы пра творчасць беларускі мастакоў А. Глебава, А. Бембеля, З. Азгура, Я. Зайцава, Л. Шчамялёва, М. Савіцкага, Г. Вашчанкі, шэраг артыкулаў у часопісы «Полымя», «Мастацтва Беларусі», «Маладосць». У 1967—1997 гадах працавала ў галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчання Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Беларусі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза журналістаў
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хоцімску
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Кандыдаты мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі