У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлова.
Раіса Міхайлаўна Казлова (нар. 17 верасня 1937, в. Радзін, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага, паўднёва- і заходнеславянскага мовазнаўства. Доктар філалагічных навук (1991), прафесар (1994).
Скончыла Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя В. П. Чкалава (спецыяльнасць «Руская і беларуская мовы і літаратура», 1960).
Працуе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 1971, факультэт замежных моў, кафедра тэорыі і практыкі англійскай мовы, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: этымалагізацыя беларускай і іншаславянскай лексікі; анамастыка; рэканструкцыя праславянскага лексічнага фонду.