wd wp Пошук:

Рафлезія

Рафлезія (лац.: Rafflesia) — род кветкавых паразітычных раслін сямейства Rafflesiaceae. Арэал роду — паўвостраў Малака, астравы Суматра, Ява, Калімантан, а таксама Філіпіны.

Усе прадстаўнікі роду (каля трыццаці відаў) — расліны-паразіты, якія большую частку свайго жыцця праводзяць у тканінах расліны-гаспадара; у якасці гаспадароў звычайна выступаюць ліяны з сямейства Вінаградавыя (Vitaceae), якія адносяцца да родаў Tetrastigma і Cissus.

Віды роду адметныя сваімі велізарнымі незвычайнымі кветкамі, некаторыя з якіх дасягаюць дыяметра больш аднаго метра і масы больш за дзесяць кілаграмаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Звесткі пра род Rafflesia у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.) 22 чэрвеня 2013

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Флора Паўднёва-Усходняй Азіі
Катэгорыя·Вербакветныя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны-паразіты