wd wp Пошук:

Рафаел Авецісавіч Ішханян

Рафаел Авецісавіч Ішханян (арм.: Ռաֆայել Իշխանյան, 9 сакавіка 1922 года, Ерэван1995 год, Ерэван) — армянскі бібліёграф, філолаг-мовазнавец[2], які займаўся пытаннямі філалогіі і гісторыі. Прафесар Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дэпутат Вярхоўнага Савета Арменіі (1990—1995 гады)

Біяграфія

У 1939 годзе скончыў сярэднюю школу імя Н. К. Крупскай (цяпер імя Н. Агбаляна) і паступіў на факультэт армянскай мовы і літаратуры Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1940 годзе быў закліканы ў Савецкую армію, браў удзел у Вялікай Айчыннай вайне. Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе працягнуў навуку і скончыў Ерэванскі ўніверсітэт у 1949 годзе.

З 1947 па 1962 гг. працаваў у Публічнай бібліятэцы Арменіі (цяпер Нацыянальная бібліятэка Арменіі). У 1954 г. завочна скончыў Маскоўскі бібліятэчны інстытут.

У 1962 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю пра рэпрэсаванага ў 1937 годзе армянскага пісьменніка: «Аксель Бакунц: жыццё і пытанні творчасці» і перайшоў на працу на кафедру армянскай мовы ў Ерэванскім дзяржаўным універсітэце. У 1973 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Нарыс па гісторыі мовы новай армянскай літаратуры», у 1978 г. стаў прафесарам.

З канца 1970-х гг. публікаваў працы па гісторыі Арменіі, дзе прыводзіў розныя довады ў карысць аўтахтоннасці армян на Армянскім нагор’і і вылучнай старажытнасці армянскага народа. У апошні перыяд свайго жыцця актыўна браў удзел у армянскім нацыянальным руху — асабліва, у змаганні за Нагорны Карабах[3]. Дэпутат Вярхоўнага Савета Арменіі (19901995 гады). З 1991 года таксама ганаровы дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Арменіі.

Навуковая праца

Рафаіл Ішханян апублікаваў 773 працы, галоўным чынам на армянскай мове, прысвечаныя шырокаму колу пытанняў — друкарству, захаванню і развіццю армянскай мовы, паходжанню і старажытнай гісторыі армянскага народа, Нагорнаму Карабаху, гісторыі так званай Трэцяй рэспублікі, а таксама праблемам навукі, рэлігіі і адукацыі, грамадскага жыцця. Рафаіл Ішханян быў адным з аўтараў Армянскай савецкай энцыклапедыі. У некаторых абласцях, прыкладам у гісторыі друкарства, ён з’яўляўся агульнапрызнаным аўтарытэтам[3], але з іншага боку, некаторыя яго працы, прыкладам па найстаражытнейшай гісторыі Арменіі, падвяргаліся крытыцы як у Арменіі, так і за яе межамі.

Працы па найстаражытнай гісторыі Арменіі

Падрабязней гл. таксама: Канцэпцыі армянскай прыналежнасці ўрартаў Рафаіл Ішханян у сваіх гістарычных працах настойваў на вылучнай старажытнасці армянскага народа, сцвярджаючы, што армяне жылі на Армянскім нагор’і з IV тысячагоддзя да н.э., утварыўшы самастойную этнічную агульнасць адразу пасля распаду праіндаеўрапейскай мовы, разважаючы далей пра прамыя кантакты армян з шумерамі і семітамі і адносячы шумераў да армяноіднага тыпу еўрапеоіднай расы[4][5]. Для доваду сваіх канцэпцый Ішханян карыстаўся прынятым у савецкай літаратуры падыходам, што складаўся ў тым, што крытэрыем этнічнай прыналежнасці з’яўляецца вылучна мова, і пытанне пра паходжанне народа прыраўноўвала да паходжання мовы. Ішханян сцвярджаў, што «Гісторыю армян ці армянскага народа трэба пачынаць з часу з’яўлення армянскай мовы, бо армяне (ці армянскі народ) і ў старажытнасці, і ў сярэднія вякі, і ў сучаснасці — гэта носьбіты армянскай мовы»[6][7].

Такія цверджанні Ішханяна рабілі армян адзіным у свеце народам, якія здолелі захаваць без істотных змен сваю мову на працягу некалькіх тысячагоддзяў, а таксама аб’яўлялі прышлымі народамі ўсё неармянскае насельніцтва Усходняй Турцыі, улучаючы курдаў. Заканамерна, што гэты кірунак прац Ішханяна сустрэў цвёрдую крытыку сярод гісторыкаў і лінгвістаў як у Арменіі, так і за яе межамі. Працы Ішханяна ў гэтым кірунку крытыкаваліся за адсутнасць належнай доказнай базы, за лінгвістычны і гістарычны дылетантызм, а таксама за выяўную палітычную падкладку[3][8][9][10].

У звязку з крытыкай калег Рафаіл Ішханян так і не змог апублікаваць свае працы ў гэтым кірунку ў навуковай літаратуры ні ў Арменіі, ні за яе межамі, таму неаднаразова выступаў з серыяй папулярных артыкулаў і нататак, адрасаваных аўдыторыі, недастаткова знаёмай з гістарычнай навукай[6][11][12][13].

Бібліяграфія

на армянскай

на рускай

на англійскай

на польскай

Зноскі

  1. 1 2 Իշխանյան Ռաֆայել Ավետիսի // http://am.hayazg.info/index.php?curid=5936
  2. Тер-Саркисянц А.Е. История и культура армянского народа с древнейших времён до начала XIX века. — Москва: Восточная литература РАН, 2005. — С. 126. — 686 с. — 1 500 экз. — ISBN 5-02-018445-4, ISBN 9785020184459.
  3. 1 2 3 Шнирельман В. А. Войны памяти: мифы, идентичность и политика в Закавказье, Академкнига, Москва, 2003 ISBN 5946281186
  4. Ишханян Р. А. Вопросы происхождения и древнейшей истории армянского народа. Издательство «Айастан», Ереван, 1988
  5. Р. А. Ишханян Вопросы происхождения и древнейшей истории армянского народа, издательство «Грааль», Москва, 2002 ISBN 5946880152
  6. 1 2 Ишханян Р. А. Происхождение и древнейшая история армян в свете новых достижений лингвистики // Литературная Армения, № 4, 1981
  7. Ишханян Р. А. Без фактов и свидетельств не может быть достоверного исторического труда // Научно-информационный журнал Ереванского университета, № 2, 1982
  8. Тер-Саркисянц А. История и культура армянского народа с древнейших времён до начала XIX века, Издательство Восточной литературы РАН, Москва, 2005 ISBN 5-02-018445-4
  9. Аракелян Б. Н., Джаукян Г., Саркисян Г. К. К вопросу Урарту-Армения // Историко-филологический журнал, Ереван, № 1, 1987
  10. Тирацян Г. А., Арешян Г. Е. Археология и проблема Урарту-Армения // Историко-филологический журнал, Ереван, № 3, 1990
  11. Ишханян Р. А. Языковые источники, относящиеся к происхождению армян // «Гарун», Ереван, № 10, 1979
  12. Ишханян Р. А. Древнейшие аборигены // газета «Коммунист», Ереван, 16 февраля 1980 года
  13. Ишханян Р. А. Иллюстрированная история Армении: Беседы для среднего школьного возраста, «Аревик», Ереван, 1989

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Філолагі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Ерэване
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 6 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ерэване
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Філолагі Арменіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі Арменіі