wd wp Пошук:

Рауль Гансалес

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Рауль Гансалес Бланка (ісп.: Raúl González Blanco; нар. 27 чэрвеня 1977, Мадрыд, Іспанія) — былы іспанскі прафесійны футбаліст, нападнік. На працягу 16 гадоў выступаў за мадрыдскі «Рэал», дзе стаў адной з легенд клуба, некаторы час быў найлепшым яго бамбардзірам у гісторыі. Былы капітан нацыянальнай зборнай Іспаніі.

Клубная кар’ера

Раннія гады

Рауль нарадзіўся ў Сан-Крыстабаль-дэ-Лос-Анхелесе, раёне Мадрыда, дзе гуляў за мясцовую дзіцячую каманду да пераходу ў юнацкую каманду «Атлетыка Мадрыд». Пазней ён пераехаў у акадэмію клуба «Рэал Мадрыд» і гуляў на розных узроўнях за яе каманды. У 1994 годзе Рауль падпісаў свой ​​першы прафесійны кантракт з камандай «Рэал Мадрыд C» з чацвёртага дывізіёна і праз некаторы час ужо гуляў у першай камандзе.

«Рэал»

Дзякуючы свімі галам і выступам, Рауль лічыцца адным з самых важных гульцоў у гісторыі мадрыдскага «Рэала» і еўрапейскага футбола. Акрамя таго, ён лічыцца найвялікшым іспанскім футбалістам у гісторыі. Рауль правёў 16 гадоў сваёй кар’еры, гуляючы за «Рэал Мадрыд», і стаў найлепшым бамбардзірам клуба з 323 галамі, апярэдзіўшы Альфрэда Ды Стэфана, які забіў 307 мячоў (пазней гэты рэкорд быў пераўзыйдзены Крыштыяну Раналду). Ён таксама правёў за мадрыдскі «Рэал» рэкордную колькасць матчаў — 741, апярэдзіўшы Мануэля Санчыса з 700 гульнямі. Сярод яго тытулаў 6 чэмпіянатаў Іспаніі, 3 перамогі ў лізе чэмпіёнаў (вызначаўся ў двух фіналах), 4 Суперкубка Іспаніі, Суперкубак Еўропы і 2 Міжкантынентальных кубка. Акрамя таго, Рауль — рэкардсмен па галам у лізе чэмпіёнаў і другі ў спісе гульцоў, якія адыгралі найбольшая колькасць матчаў у Лізе чэмпіёнаў (пасля Раяна Гігза). У 2003 годзе ён быў прызначаны капітанам Рэала і прабыў ім да свайго сыходу ў 2010 годзе.

Рауль з’яўляецца чацвёртым бамбардзірам у гісторыі чэмпіянату Іспаніі з 228 галамі пасля Тэльма Зары, Х’юга Санчэса і Ліянеля Месі. Ён таксама з’яўляецца найлепшым іспанскім бамбардзірам у еўрапейскіх нацыянальных чэмпіянатах з 256 галамі, забіўшы 228 мячоў у чэмпіянаце Іспаніі і 28 мячоў у чэмпіянаце Германіі. Больш за тое, Рауль з’яўляецца другім гульцом у спісе гульцоў, якія адыгралі найбольшую колькасць матчаў у чэмпіянаце Іспаніі пасля Андоні Субісарэты (622 гульні).

Што да яго асабістых узнагарод, ён быў найлепшым нападнікам ў свеце па версіі IFFHS у 1999 годзе. Рауль з’яўляецца адзіным футбалістам, якога УЕФА тройчы называла найлепшым форвардам года (2000, 2001 і 2002). Ён заняў другое месца ў галасаванні на Залаты мяч ў 2001 годзе і трэцяе месца ў галасаванні на ўзнагароду найлепшага гульца года па версіі ФІФА ў 2001 годзе. У 2004 годзе ФІФА ўключыла Рауля ў спіс 100 найвялікшых футбалістаў, а УЕФА — у спіс 50 найлепшых еўрапейскіх футбалістаў у перыядзе з 1954 па 2004 гады. Ён тройчы ўваходзіў у сімвалічную зборную Еўропы па версіі European Sports Media у 1997, 1999 і 2000 гадах. Двойчы выйграваў трафей Пічычы (1999 і 2001), двойчы станавіўся найлепшым бамбардзірам лігі чэмпіёнаў (2000 і 2001), пяць разоў выйграваў прэмію «Дон Балон» (1997, 1999, 2000, 2001 і 2002), а таксама быў прызнаны найлепшым гульцом Міжкантынентальнага кубка 1998.

Познія гады

Пасля няўдалага сезона Рауль пакінуў мадрыдскі «Рэал» і перайшоў у «Шальке 04», які выступае ў нямецкай Бундеслізе, у 2010 годзе. Неадназначна пачаўшы сезон, ён здолеў набраць форму і дапамог камандзе выйграць кубак Германіі і суперкубак Германіі, забіўшы галы ў вырашальных момантах. За 2 гады, праведзеных у «Шальке», Рауль забіў 40 галоў у 98 матчах. У лютым 2012 года, ён забіў 400-й гол у сваёй кар’еры ў матчы супраць «Вольфсбурга». Пасля заканчэння двухгадовага кантракту з «Шальке» ў 2012 годзе Рауль перайшоў у «Аль-Сад», каманду з Катара, і ўжо ў першым сезоне атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Катара, а таксама сыграў 1000-ы матч у сваёй футбольнай кар’еры.

З восені 2014 года выступаў за амерыканскі клуб «Нью-Ёрк Космас». У кастрычніку 2015 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў лістападзе[4]. 16 лістапада 2015 года правёў свой апошні матч у прафесійнай кар’еры, калі дапамог «Нью-Ёрк Космас» перамагчы «Атава Ф’юры» ў фінале NASL (Паўночнаамерыканскай футбольнай лігі).

Міжнародная кар’ера

Хоць ён не выйграваў на буйных спаборніцтвах са зборнай Іспаніі, у 102 матчах за нацыянальную каманду Рауль забіў 44 галы (да 2010 года быў рэкардсменам па колькасці галоў за зборную), выступіўшы на трох чэмпіянатах свету і двух чэмпіянатах Еўропы. У 2002 годзе ён быў прызначаны капітанам зборнай і быў ім да 2006 года, калі згуляў свой апошні матч за нацыянальную зборную.

Трэнерская кар’ера

У жніўні 2018 года стаў трэнерам каманды «Рэала» да 15 гадоў. У чэрвені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Рэал Мадрыд Кастылья»[5].

Зноскі

  1. Raúl // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Raúl // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. http://www.transfermarkt.com/raul/profil/spieler/7349
  4. Рауль намерен завершить карьеру в ноябре
  5. Рауль возглавил «Кастилью»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Трэнеры ФК Рэал Мадрыд Кастылья
Катэгорыя·Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мадрыдзе
Катэгорыя·Уладальнікі трафея Пічычы
Катэгорыя·Футбалісты Іспаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 чэрвеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Шальке 04
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд Кастылья
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·ФІФА 100
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Ігракі ФК Нью-Ёрк Космас
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Аль-Сад
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Іспаніі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд C