Асноўны артыкул: Пандэмія COVID-19
Па дадзеных на 2020/03/25 у Германіі пацверджана 31 554 заражаных COVID-19. З іх 4 118 было выяўлена за мінулыя суткі. Па дадзеных СААЗ за ўвесь час 126 смерцяў звязана з гэтым захворваннем (на 2020/03/25, 10:00 (CET))[1]. Па дадзеных Інстытута Роберта Коха — 149 смерцяў (2020/03/25, 08:15)[2]. Такім чынам смяротнасць складае каля 0.4% ад колькасці хворых[3].
Берлінская газета Morgenpost паведамляе на сваім сайце аб 92 смяротных выпадкаў[4].
На бягучы момант ўсе 16 федэральных зямель маюць інфіцыраваных пацыентаў. Найбольшая колькасць хворых у Бадэн-Вюртэмбергу. Найбольшая колькасць інфіцыраваных на душу насельніцтва ў Гамбургу.
Інстытут Роберта Коха штодня публікуе справаздачы аб бягучай сітуацыі звязанай з распаўсюджваннем віруса COVID-19 на тэрыторыі Германіі[5].
Першы выпадак заражэння COVID-19 быў пацверджаны 27 студзеня 2020 у Баварыі ў супрацоўніка фірмы Webasto, які кантактаваў з калегамі, што нядаўна вярнуліся з Кітая. 1 лютага СМІ паведамілі, што ў 8 супрацоўнікаў гэтай фірмы гэтак жа пацверджана наяўнасць віруса. Паведамленне пра першы пацверджаны выпадак заражэння за межамі Баварыі з’явілася 25 лютага[6]. Захворванне было выяўлена ў жыхара Паўночнай Рэйн-Вестфаліі, а таксама Бадэн-Вюртэмберга. Большасць выпадкаў гэтага перыяду звязана з паездкамі мясцовых жыхароў у Італію, у прыватнасці на горналыжныя курорты.
Паведамленне пра два першых смяротных выпадка ў ФРГ ў гарадах Эсэн (Essen) і Гейнсберг (Heinsberg) было апублікавана 9 сакавіка[7].
Да 17 сакавіка рашэнне закрыць школы і дзіцячыя сады было прынята ва ўсіх федэральных землях Германіі[8]. Для сем’яў, у якіх бацькі занятыя ў сферах звязаных з забеспячэннем дзейнасці жыццёва важных інфраструктур (лекары, энергетыкі), прадугледжваюцца магчымасці арганізацыі дзённага сыходу за дзецьмі.
18 сакавіка ў Баварыі ўведзены рэжым надзвычайнага становішча[9].
22 сакавіка забаранілі збірацца больш, чым па двое. Выключэнне зроблена для членаў сям’і, а таксама людзей, якія жывуць адзінай дамашняй гаспадаркай. Кантакты з іншымі людзьмі неабходна абмежаваць да мінімуму. Для гэтага, у прыватнасці, захоўваць дыстанцыю не менш 1,5 метра ад бліжэйшага чалавека ў грамадскіх месцах. Усе гастранамічныя прадпрыемствы павінны быць зачыненыя. Аналагічнае тычыцца паслуг у вобласці асабістай гігіены, у тым ліку цырульняў і касметычных студый. Аднак па-ранейшаму дащваляюцца паездкі на працу або для дапамогі іншым людзям. Індывідуальныя заняткі спортам і фізічныя практыкаванні на свежым паветры будуць па-ранейшаму магчымыя[10].
Распрацоўваецца законапраект аб выплатах супрацоўнікам прыватных арганізацый, якія значна пацярпелі ад эпідэміі. Да такіх арганізацый адносяцца, напрыклад, усе фірмы даходы якіх арыянтаваныя на турызм.