wd wp Пошук:

Распаўсюджванне COVID-19 у Італіі

Асноўны артыкул: Пандэмія COVID-19

Часовае прыёмнае аддзяленне бальніцы ў Равіга.

Італія стала першай краінай у Еўропе, якая прыпыніла ўсе прамыя авіярэйсы ў Кітай і з Кітая. Пасля першых двух выпадкаў, зарэгістраваных у студзені ў Рыме, улада пачала правяраць тэмпературу ў пасажыраў, якія прыбываюць з іншых краін, з дапамогай цеплавых сканараў.

31 студзеня 2020 года ў двух кітайскіх турыстаў, якія прыбылі ў Рым, быў пацьверджаны SARS-CoV-2.

21 лютага было пацверджана 16 выпадкаў COVID-19 у Ламбардыі. 22 лютага было зафіксавана яшчэ 60 выпадкаў у паўночных рэгіёнах краіны, у тым ліку некалькі смяротных. Адзінаццаць муніцыпалітэтаў на поўначы Італіі былі вызначаныя як эпіцэнтры заражэння і зачыненыя на каранцін.

Нягледзячы на ​​гэта, ужо ў канцы лютага Італія выйшла на другое месца ў свеце па колькасці заражэнняў (на першым месцы заставаўся Кітай).

29 лютага ў Італіі было праведзена больш за 18 500 тэстаў на каронавірус. 29 лютага было зарэгістравана 29 смерцяў, 1128 выпадкаў заражэння і 50 ачунялых пацыентаў.

9 сакавіка Італія падоўжыла статус каранціну і прыняла больш рашучыя меры для прадухілення распаўсюджвання інфекцыі. Гэтыя меры ўключаюць агульныя абмежаванні на паездкі, забарона публічных мерапрыемстваў, закрыццё школ і публічных месцаў, а таксама прыпыненне рэлігійных мерапрыемстваў, уключаючы пахаванне і вяселля.

Па дадзеных на 19 сакавіка, у Італіі зарэгістравана 41 035 выпадкаў заражэння. З гэтых людзей 3405 памерла (для параўнання — у Кітаі памерла 3245) і 4440 вылечылі[1].

Першыя пацверджаныя выпадкі

У канцы студзеня 2020 года, пасля пачатку эпідэміі COVID-19 у Кітаі былі ўзмоцнены меры засцярогі: устаноўлены цеплавыя камеры і ўведзена кругласутачнае дзяжурства медыцынскага персаналу ў найбуйнейшых аэрапортах краіны.

31 студзеня ў Рыме былі пацверджаны першыя два выпадкі захворвання COVID-19. Два кітайскіх турыста, якія прыбылі ў міланскі аэрапорт 23 студзеня і адправіліся ў Рым на турыстычным аўтобусе, далі станоўчы вынік на SARS-CoV-2 і былі шпіталізаваны ў Нацыянальны інстытут інфекцыйных захворванняў імя Л.Спаланцані. Італьянскі ўрад прыпыніў ўсе палёты ў Кітай і з Кітая і аб’явіў надзвычайнае становішча. Прэм’ер-міністр Джузэпэ Контэ заявіў, што Італія з’яўляецца першай краінай ЕС, якая прыняла гэтую меру засцярогі.

6 лютага турыст з Уханя, Кітай, даў станоўчы вынік на COVID-19, у выніку чаго агульная колькасць выпадкаў захворвання ў Італіі дасягнула трох.

22 лютага першы хворы італьянец ачуняў і быў выпісаны з лякарні. 22 і 26 лютага два кітайскіх турыста далі адмоўны вынік на COVID-19 ў Нацыянальным інстытуце Ладзара Спаланцані ў Рыме.

Успышка хваробы

Ламбардыя

Ўспышка ў Ламбардыі пачалася, калі ў 38-гадовага італьянца з горада Каданьё ў правінцыі Лодзі ў Ламбардыі быў выяўлены новы каронавірус. Па словах яго жонкі, ён меў зносіны са сваім сябрам, які вярнуўся з Кітая 21 студзеня, але дадзеная інфармацыя не пацвердзілася. 14 лютага пацыент адчуў сімптомы ВРВІ і наведаў лекара. Яму прапісалі лячэнне ад грыпу.

22 лютага ў Ламбардыі памерла 77-гадовая жанчына з Казальпустэрленга, якая пакутавала ад пнеўманіі і наведала тоя жа аддзяленне неадкладнай дапамогі, што і 38-гадовы жыхар Каданьё. У той жа дзень 78-гадовы мужчына памёр у Венета, а колькасць выпадкаў у Італіі ўзрасла да 79. З 76 выяўленых выпадкаў 54 былі выяўленыя ў Ламбардыі, уключаючы пацыента ў бальніцы Сан-Рафаэле ў Мілане і 8 пацыентаў у клініцы Сан-Матэа ў Павіі , 17 у Венетп, двое ў Эміліі-Раманье, двое ў Лацыё і адзін у П’емонце. Па стане на 27 лютага ў Ламбардыі было 403 пацверджаных выпадку і 37 акрыяння.

28 лютага загінулі чатыры чалавекі — жыхары П’ячэнца ва ўзросце ад 77 да 85 гадоў.

Венета

21 лютага 2020 гады два чалавекі былі інфіцыраваны COVID-19 у Венета. На наступны дзень адзін з іх, 78-гадовы мужчына, памёр у бальніцы Ск’явоне ў Падуі, што зрабіла яго першай ахвярай каронавіруса ў Італіі. Мужчына жыў у муніцыпалітэце Во, які быў змешчаны на каранцін.

28 лютага ў Венета было пацверджана 151 выпадкаў захворвання, у муніцыпалітэце Па — 70 выпадкаў, у тым ліку два смяротных.

Іншыя рэгіёны

Таскана, каронавірус быў выяўлены ў 63-гадовага бізнэсмэна з азіяцкай кампаніі, які вярнуўся 6 студзеня за Сінгапура. Ён быў змешчаны ў бальніцу Санта-Марыя-Анунцыата. 31 студзеня 2020 года Савет міністраў Італіі прызначыў Анджэла Барэлі, кіраўніка грамадзянскай абароны, спецыяльным камісарам па надзвычайных сітуацыях COVID-19.

Для вывазу і крэмацыі тэл памерлых ад каронавіруса ў Італіі задзейнічана армія[2].

Губернатар Базілікаты Віта Бардзі ўвёў абавязковы 14-дзённы каранцін для людзей, якія прыбываюць з раёнаў паўночнай Італіі, што пацярпелі ад успышкі COVID-19. Міністэрства аховы здароўя Італіі аб’явіла, што заключыла кантракт з 31 лабараторыяй ў краіне на правядзенне тэстаў на наяўнасць COVID-19. Міністр аховы здароўя Раберта Спэранцы прызначыў Уолтара Рычкардзі, члена выканаўчага камітэта Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і былога прэзідэнта Нацыянальнага інстытута аховы здароўя Італіі, спецыяльным дарадцам па адносінах паміж Італіяй і міжнароднымі арганізацыямі аховы здароўя. Здымкі фільма «Місія невыканальная 7» у Венецыі з Томам Крузам у галоўнай ролі былі перапыненыя.

23 сакавіка было заяўлена, што колькасць загінуўшых за суткі пачатак зніжацца[3].

Замежная дапамога

12 сакавіка ўлады Кітая накіравалі ў Італію чартэрны самалёт з медыцынскім персаналам для дапамогі ў барацьбе з каронавірусам. На борце была каманда з дзевяці лекараў — шасці мужчын і трох жанчын на чале з віцэ-прэзідэнтам Чырвонага Крыжа Кітая Ян Хуйчуанам і прафесарам сардэчна-лёгачнай рэанімацыі Лянам Цонганам. Гэта рэанiматары, педыятры, медсёстры і дзеячы, якія кіравалі каронавіруснай сітуацыяй у Кітаі. Гэта трэцяя каманда з Кітая, якая адправілася на дапамогу ў краіны з высокім узроўнем заражэння. Першыя дзве былі адпраўленыя ў Ірак і Іран. Акрамя таго, з Шанхая ў Італію таксама адправілі некалькі тон медыцынскай дапамогі[4].

21 сакавіка стала вядома, што дэпутат нямецкага парламента ад партыі «Альтэрнатыва для Германіі» Ульрых Эме папрасіў Расію дапамагчы Італіі ў барацьбе з каронавірусам, спасылаючыся на просьбу Паола Грымольдзі, дэпутата Савета Еўропы ад еўракансерватыўнай партыі «Ліга Поўначы» ў Ламбардыі аб дапамозе[5]. Першы самалёт з расійскімі спецыялістамі і абсталяваннем вылецеў у Італію 22 сакавіка[6]. Хутка, 23 сакавіка, у Італію накіравана брыгада з 52 лекараў з Кубы[3].

Зноскі

  1. Коронавирус — ситуация в Италии, карта заражений и закрытых городов ОБНОВЛЯЕТСЯ
  2. Крематорий в Италии перегружен из-за коронавируса
  3. 1 2 Куба направила в Италию врачей для борьбы с COVID-19
  4. Врачи из Китая приехали в Италию для помощи в борьбе с коронавирусом // Obozrevatel, 13 марта 2020
  5. https://vz.ru/news/2020/3/21/1030105.html
  6. https://ria.ru/20200322/1568973908.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·2020 год у Італіі
Катэгорыя·Пандэмія COVID-19