wd wp Пошук:

Раман Міхайлавіч Гегарт

Раман Міхайлавіч Гегарт (нар. 10 кастрычніка 1908, г. Крамянчуг, Палтаўская вобласць — 6 верасня 1982, Масква) — савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар РСФСР (1969)[1].

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1934 годзе[1]. Працаваў у праектных арганізацыях Масквы[2]. Прыехаў у Мінск для аднаўлення горада пасля Вялікай Айчыннай вайны. У 1949—1954 гадах кіраўнік архітэктурнай майстэрні інстытута Белдзяржпраект. З 1954 года ў праектных арганізацыях Масквы[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 года. Член КПСС з 1940 года[2].

Творчасць

Асноўныя працы: будынак Галоўнага ўнівермага (1952, з Л. Мелегі), будынкі ўпраўлення Белгалоўэнерга і Беларускага дзяржаўнагаінстытута інжынерных пошукаў Дзяржбуда БССР (1952), тэлевізійнага цэнтра па вул. Камуністычнай (1956) і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1958), жылых дамоў па вуліцах Кірава, Камуністычнай, Чырвонай, Захарава, Казлова (1950—1954) у Мінску; рэстаран «Заслаўе» (1971, з А. А. Воінавым) пад Мінскам[1][2].

Праекты шэрагу жылых і грамадскіх будынкаў у Маскве, Калінінградзе (Маскоўская вобласць), Падольску, Сочы, Серпухаве, за граніцай — у Афганістане, Бірме[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Белорусская ССР. Краткая энциклопедия, 1982
  2. 1 2 3 4 Архітэктары Савецкай Беларусі, 1991

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі 6 верасня
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Выпускнікі МАРХІ
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары РСФСР
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крэмэнчуку
Катэгорыя·Архітэктары Сочы
Катэгорыя·Архітэктары Серпухава
Катэгорыя·Архітэктары Масквы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары Падольска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Калінінграда
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 кастрычніка
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта