wd wp Пошук:

Ракцянскі сельсавет

Ракця́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Рэкта.

Утвораны 30 красавіка 1948 года ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці БССР падчас разбуйнення Лукаўскага сельсавета. У склад сельсавета ўвайшлі 5 населеных пунктаў Лукаўскага сельсавета (Вялікі Лес, Зялёны Краж, Кабанаўка, Навамазалаў, Рэкта) і 2 населеныя пункты Краснабярэжскага сельсавета (Грачухі і Дубрава)[1]. 21 верасня 1992 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Луцкага сельсавета.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 30 апреля 1948 г. О разукрупнении Луковского сельского Совета, Жлобинского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Жлобінскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1948 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1992 годзе