wd wp Пошук:

Рака трох вешчуноў

Святыня трох вешчуноў за алтаром Кёльнскага сабора

Рака трох вешчуноў (ням. Dreikönigsschrein) — самы вялікі рэлікварый Заходняй Еўропы, агульнапрызнаны шэдэўр сярэднявечнага латарынгскага мастацтва. Створаны ў 1181—1225 гг. для захоўвання ў Кёльнскім саборы мошчаў трох каралёў, якія, паводле падання, прыходзілі з дарункамі пакланіцца Хрысту.

У 344 г. медыяланскі біскуп Еўсторгій прывёз з Канстанцінопаля мошчы трох каралёў. Праз восем стагоддзяў, у 1164 г., Мілан быў узяты і спустошаны войскамі імператара Фрыдрыха Барбаросы. Ён завалодаў царкоўнымі святынямі і перадаў іх у дар свайму вернаму саюзніку — кёльнскаму архібіскупу Райнальду фон Даселю.

У Сярэднявеччы такі дар меў не толькі духоўнае значэнне: мошчы святых прыцягвалі ў тыя ці іншыя храмы натоўпы паломнікаў і, адпаведна, грашовыя патокі. Біскуп Райнальд з трыумфам прывёз мошчы ў Кёльн, і з тых часоў яны лічацца галоўнай хрысціянскай святыняй горада.

Мікалай Вердэнскі, знакаміты на ўсю Еўропу залатар, пачаў працу над патройным рэлікварыем у 1181 годзе. Кожны з трох каралёў пахаваны ў асобным саркафагу. У цэлым пірамідальная канструкцыя (два саркафагі ўнізе і адзін над імі) нагадвае базіліку. Яе шырыня 110 см, вышыня 153 см, даўжыня 220 см.

Па сценках саркафага рассаджаны 74 рэльефныя фігуры з пазалочанага срэбра, якія адлюстроўваюць прарокаў (унізе) і апосталаў (уверсе), а таксама сцэны з жыцця Хрыста. Адлюстраваны і Райнальд, архібіскуп кёльнскі. Для ўпрыгожвання рэлікварыя было выкарыстана не менш за тысячу каштоўных каменняў і жамчужын, у тым ліку антычныя камеі і гемы.

У дэтэктыўнай літаратуры

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Славутасці Кёльна
Катэгорыя·Рэлікварыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Раманскае мастацтва
Катэгорыя·Хрысціянскія рэліквіі