wd wp Пошук:

Райнсберг

Райнсберг (ням.: Rheinsberg) — горад у Германіі, у акрузе Усходні Прыгніц-Рупін федэральнай зямлі Брандэнбург. Горад стаіць на рацэ Рын, папулярнае месца адпачынку. Па займаемай плошчы Райнсберг стаіць у адным шэрагу з Брэменам і Дрэздэнам і з’яўляецца адной з (тэрытарыяльна) найбуйнейшых абшчын Германіі.

Вядомым Райнсберг зрабіўся дзякуючы кнізе «Райнсберг — кніга ў карцінках для закаханых» Курта Тухольскі, а таксама дзякуючы згадцы ў «Падарожжах па Брандэнбургскай марцы» Тэадора Фантанэ.

Уваходзіць у склад раёна Усходні Прыгніц-Рупін. Плошча — 324,82 км². Афіцыйны код — 12 0 68353.

Горад падзяляецца на 17 гарадскіх раёнаў.

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. Bevölkerungsentwicklung und Flächen der kreisfreien Städte Landkreise und Gemeinden im Land Brandenburg - 2017Statistical office Berlin-Brandenburg. Праверана 10 сакавіка 2019.
  2. Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal)Federal Statistical Office. Праверана 10 сакавіка 2019.
  3. https://www.statistik-berlin-brandenburg.de/publikationen/stat_berichte/2021/SB_A01-04-00_2020j01_BB.pdf
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Паўночнага Рэйна-Вестфаліі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных