wd wp Пошук:

Развітанне на пачатку вясны

«Развіта́нне на пача́тку вясны́»зборнік прозы, створаны пісьменнікам Уладзімірам Сцяпанавічам Глушаковым[1] і надрукаваны тыражом 3 000 экзэмпляраў мінскім выдавецтвам «Юнацтва» у 2001 годзе[2].

Сюжэт

Старажытнае мястэчка Давыд-Гарадок ведалі даўно не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі, бо гэта адзін з прызнаных цэнтраў кветкаводства. Жывуць у гэтым маляўнічым кутку прыпяцкага Палесся простыя і мудрыя, з прадпрымальніцкай жылкай людзі — гарадчукі, якія працай на зямлі, гандлем насення кветак і гародніны стварылі свой уласны дабрабыт.

Аднак грошы, ды немалыя, прыводзяць і да злачынства. Пра ўсё гэта — добрае і кепскае, светлае і змрочнае ў жыцці старажытнага Давыд-Гарадка, які адсвяткаваў свой 900-гадовы юбілей, пра складаны і пакручасты лёс Сцяпана Крыгі, галоўнага героя, і расказваецца ў своеасаблівай сямейнай хроніцы. Кніга ўражвае прадчуваннем той катастрофы, што адбылася неўзабаве ў жыцці вялікае дзяржавы.

Крытыка і праблематыка твора

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Браніслаў Зубкоўскі адзначыў[3]:

" Ахвотна карыстаецца празаік сродкамі мастацкай публіцыстыкі ў тэатралогіі «Развітанне на пачатку вясны». Наследуючы традыцыі пенталогіі Івана Шамякіна, палескай хронікі Івана Мележа, У. С. Глушакоў абазначыў ідэалы хрысціянства, пісьменства. Выпісаў у творы пераканальныя вобразы бацькі, бабулі Наталлі, маці Любы, якія аб’яднаны сімвалічна ў вобразы Айчыны, Белай Русі. "

У творы закранается тэма Чарнобыльскай катастрофы і яе наступстваў для жыхароў паўднёвай Беларусі[4][5][6][7].

Удзел у выставах

Літаратурна-мастацкае выданне ўдзельнічала ў выставе «Чытаем па-беларуску» Новаельнянскай горпасялковай бібліятэкі-цэнтры зносін і інфармацыі[8], якая асвятлялася газетай «Перамога»[9].

Зноскі

  1. Запрос: a001=«BY-SEK-163655» (нявызн.). Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Праверана 5 кастрычніка 2016. (руск.)
  2. Государственная библиографическая информация (нявызн.). Национальная книжная палата Беларуси. Праверана 5 кастрычніка 2016. (руск.)
  3. Путь в литературу Владимира Глушакова начинался с районки (нявызн.) (недаступная спасылка). Пухавіцкія навіны. Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2016. Праверана 5 кастрычніка 2016.
  4. Тема Чернобыля (нявызн.). Крупская районная гимназия. Праверана 5 кастрычніка 2016.(недаступная спасылка) (руск.)
  5. Пакуль Чарнобыль глядзіць у душу (нявызн.) (недаступная спасылка). Верхнедвинская центральная районная библиотека им. Т. Хадкевича. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2017. Праверана 5 кастрычніка 2016. (руск.)
  6. «Чернобыльская трагедия — боль и печаль» (нявызн.). ГУО «Средняя школа № 2 г. Скиделя». Праверана 5 кастрычніка 2016.(недаступная спасылка) (руск.)
  7. Тема Чернобыля (нявызн.). Засинцевская базовая школа. Праверана 5 кастрычніка 2016.(недаступная спасылка) (руск.)
  8. Любителям белорусской литературы (нявызн.). «Дятловщина» информационный портал Дятловского района (2014-18-08). Праверана 5 кастрычніка 2016.(недаступная спасылка) (руск.)
  9. Аматарам беларускай літаратуры (нявызн.). «Дятловщина» информационный портал Дятловского района. Праверана 5 кастрычніка 2016.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі