wd wp Пошук:

Разам

«Ра́зам» (руск.: Вместе) — беларуская партыя, аб стварэнні якой абвясцілі Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава і штаб Віктара Бабарыкі.[1][2] Па заяве стваральнікаў партыя не закранае працу Каардынацыйнай Рады.[3][4]

Гісторыя

Зварот пра стварэнне партыі быў запісаны 14 чэрвеня 2020 года на выпадак, калі Віктар Бабарыка не зможа удзельнічаць у выбарах. Стваральнікі партыі цалкам згодныя з тым, што Святлана Ціханоўская набрала большасць галасоў і здабыла перамогу на выбарах 9 жніўня 2020 года.[5]

Па меркаванню стваральнікаў партыі галоўнае ў бягучым моманце — дамагацца тых патрабаванняў, якія былі кансалідавана агучаныя Каардынацыйнай Радай і грунтуюцца на перадвыбарчай праграме Святланы Ціханоўскай. Сябры партыі «Разам» будуць браць актыўны ўдзел у рабоце Каардынацынай Рады і спрыяць вырашэнню унутрыпалітычнага крызісу шляхам дыялогу.

Змяненне Канстытуцыі было ініцыявана Віктарам Бабарыкай 19 чэрвеня 2020 года шляхам правядзення Рэферэндума і з’яўляецца адной з галоўных доўгатэрміновых палітычных задач. Па меркаванню стваральнікаў партыі без абмежавання тэрмінаў паўнамоцтваў прэзідэнта, без дакладнага раздзялення ўладаў, без рэальнай працы парламента няма магчымасці сфарміраваць эфектыўную сістэму кіравання дзяржавай.[6]

Крытыка

Палітолагамі даволі скептычна ацэньваецца магчымасць афіцыйнай рэгістрацыі партыі, таму што партыі ў Беларусі не рэгіструюцца з 2000 года і Аляксандру Лукашэнку легалізацыя дзейнасці Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай не патрэбна.[7] Разам з тым, журналісты і палітычныя аглядальнікі адзначаюць, што ў структурызацыі часткі прыхільнікаў пераменаў няма нічога кепскага, але гэта робіцца так, што нават сябры прэзідыума Каардынацыйнай рады не ведаюць пра стварэнне партыі.[8]

Зноскі

  1. Штаб Віктара Бабарыкі абвясціў аб стварэнні новай партыі «Разам» (нявызн.), Беларускае Радыё Рацыя (1 верасня 2020). Праверана 12 верасня 2020.
  2. Партия «Вместе»: Мария Колесникова и Виктор Бабарико на видео объявили о создании политической партии(руск.) , Камсамольская праўда (1 сентября 2020 7:37). Праверана 12 верасня 2020.(недаступная спасылка)
  3. Партия “Вместе” не заменит Координационный совет – Знак(руск.) , Интерфакс-Запад (07.09.2020 19:22). Праверана 12 верасня 2020. Архівавана 8 верасня 2020.
  4. Партия экс-соперника Лукашенко решила сотрудничать с советом оппозиции(руск.) , РБК[ru] (01 сен, 16:49). Праверана 12 верасня 2020.
  5. Партия «Вместе» признает победу Тихановской на выборах(руск.) , Газета.Ru[ru] (01.09.2020 15:21). Праверана 12 верасня 2020.
  6. «Пратэст без структураў — гэта кісель». Каму і навошта трэба партыя Бабарыкі (нявызн.), Беларуская служба Радыё «Свабода» (01 верасень 2020, 22:41). Праверана 12 верасня 2020.
  7. Валерый Карбалевіч: Шанцы на рэгістрацыю партыі «Разам» блізкія да нуля (нявызн.), Новы Час (02-09-2020). Праверана 12 верасня 2020.
  8. Партия Бабарико: Вместе или раскол?(руск.) , «Салідарнасць» (1.09.2020). Праверана 12 верасня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 2020 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы