wd wp Пошук:

Ражанкаўскі сельсавет

Ража́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Ражанка.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. У 1966 годзе ў склад сельсавета з Шчучынскага сельсавета перададзена вёска Рэзы-Галаўнічы[1]. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Баліцкага сельсавета[2]. 26 мая 2017 года скасавана вёска Крупялі[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4863 чалавекі[4], з іх 49,3 % — беларусы, 45,5 % — палякі, 3,6 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня, 3 і 20 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Решение Щучинского районного Совета депутатов от 26 мая 2017 г. № 175 Об упразднении некоторых сельских населенных пунктов Щучинского района Гродненской области Архівавана 24 верасня 2020.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ражанкаўскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат