wd wp Пошук:

Радунскі замак

Радунскі замак (таксама вядомы як Замак каралевы Боны, Шведскі вал) — колішні замак недалёка ад Радуні (Воранаўскі раён), рэшткі якога размешчаны на ўзвышшы сярод забалочанай мясцовасці на беразе ракі Радунька на паўднёвы ўсход ад в. Гарадзішча.

«Замэчак каралевы Боны» ў 1536 годзе. Мастацкая рэканструкцыя П. Татарнікава
Умацаваны гаспадарскі двор у сярэдзіне XVII ст. Мастацкая рэканструкцыя П. Татарнікава

Ад замка захаваліся валы чатырохвугольная, памерам 85 х 60 м. Пляцоўка замка паднятая на вышыню да 8 м над далінай ракі, валы маюць вышыню 3-5 м. Замчышча абкружана ровам глыбінёй 2,5-3 м і шырынёй 6-8 м, памеры рова, верагодна, вызначаны пад час раскопак, бо ўжо ў ХІХ стагоддзі роў быў практычна засыпаны. У паўднёва-ўсходнім вугле валоў да нашага часу бачны ўваход, там месцілася ўязная вежа-брама з пад’ёмным мастом. Гісторыкі лічылі, што аснову замкавай абароны складаў комплекс драўляна-земляных умацаванняў. Пры раскопках быў выяўлены культурны пласт у 0,4-0,5 м. Ф. Пакроўскі ў кнізе «Археологическая карта Виленской губернии» (Вільня, 1893), пісаў, што ўнутры вала, па кутах гарадзішча маюцца невысокія ўзвышэнні, верагодна, рэшткі былых пабудоваў, што пацвярджаецца таксама багаццем тут цагляных і кафляных абломкаў. Падчас раскопак гарадзішча ў той час былі знойдзены старадаўнія манеты, піка і асаблівай формы жалезная сякера, якая захоўвалася ў вёсцы Юцюны. Энцыклапедыя Вялікага Княства Літоўскага ўдакладняе, што археолагамі была знойдзена кераміка XIVXVII стст., паліваная і тэракотавая кафля, жалезныя наканечнікі дзідаў, сякера, манеты XVXVII стст. і інш.

У XIVXVII ст. замак быў вялікакняскай маёмасцю. Пакроўскі піша, што паводле народнага падання, пераказанага тутэйшым настаўнікам, перад тым як з’ехаць у Белавежскую пушчу, у Радунскім замку нейкі час жыла каралева Бона. Як было напісана вышэй, на поўначы Лідскага павета было некалькі «замкаў каралевы Боны».

У 20 кастрычніка 1536 г. у прысутнасці вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога была падпісана дамова пра шлюб Барбары Радзівіл і Станіслава Гаштольда.

Вандалін Шукевіч лічыў, што так званы замак Боны ў Радуні гэта былы двор старасты, які застаўся з часоў, калі існавала Радуньскае староства.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Замкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Замкі Беларусі
Катэгорыя·Славутасці Воранаўскага раёна
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты Воранаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Радунь
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Замкі Вялікага Княства Літоўскага