Радзі́шына[1] (трансліт.: Radzišyna, руск.: Радишино) — вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета.
Да 22 лютага 2012 года вёска ўваходзіла ў склад Ардацкага сельсавета[2].
Згадваецца ў 1643 як вёскі Радзішын (з млынам) і Другі Радзішын у Басейскім войтаўстве Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛ[3].
У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. Вёска вызвалена часцямі РСЧА, прыкладна, 26 чэрвеня 1944 года[4].