wd wp Пошук:

Пятрышкаўскі сельсавет

Будынак сельсавета

Пятры́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Пятрышкі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Анусінскі сельсавет у складзе Заслаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Анусіна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены на станцыю Радашковічы. З 8 жніўня 1959 года сельсавет у складзе Мінскага раёна. 19 сакавіка 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пятрышкі, сельсавет перайменаваны ў Пятрышкаўскі. 9 жніўня 1979 года да сельсавета далучана частка скасаванага Заслаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Варашылы, Вязанка, Гуры, Дзічкі, Захарычы, Кіршы, Меткава, Чарняўшчына, Шубнікі)[1]. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Рагаўскога сельсавета перададзены вёскі Ермакі і Кісялі[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3260 чалавек[3], з іх 90,4 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 2,0 % — украінцы, 0,6 % — палякі[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Заслаўскага раёна
Катэгорыя·Пятрышкаўскі сельсавет