Равя́чка[1] (трансліт.: Raviačka, руск.: Ревячка) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавета.
Каля вёскі знаходзяцца археалагічныя помнікі: гарадзішча і 2 селішчы.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага паветаў Віленскага ваяводства.