wd wp Пошук:

Равелін

Равелін

Равелі́н (ад лац.: ravelere «аддзяляць») — дапаможнае фартыфікацыйнае збудаванне, звычайна трохкутнай формы, якое змяшчалася перад крапасным ровам паміж бастыёнамі.

Равеліны ўяўляюць сабой мураваную агароджу з казематамі для стралкоў або складаюца з рова і вала, які звычайна мае мураваную абліцоўку[1]. Ужываліся для прыкрыцця крапасных сценаў ад артылерыйскага агню і атак праціўніка, для абстрэлу блізкіх подступаў да крэпасці і для засяроджання войска перад выпадамі.

Выкарыстоўваліся ў XVI—XIX[1] стагоддзях.

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Фартыфікацыя
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак