wd wp Пошук:

Пітэр Хігс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Хігс.

Пітэр Уэйр Хігс (англ.: Peter Ware Higgs; нар. 29 мая 1929 года, Ньюкасл-апан-Тайн, Англія) — брытанскі фізік-тэарэтык, член Каралеўскага Таварыства Эдынбурга, член Лонданскага каралеўскага таварыства, у цяперашні час прафесар у адстаўцы (emeritus) у Эдынбургскім універсітэце. Навучаўся ў Каралеўскім каледжы Лондана, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы за 2013 сумесна з Франсуа Энглерам за адкрыццё базона Хігса.

П. Хігс найбольш вядомы дзякуючы прапанаваным ім у 1960-х гадах механізмам спантанага парушэння электрослабой сіметрыі, які тлумачаць паходжанне масы элементарных часціц, у прыватнасці мас вектарных W і Z-базонаў. Механізм Хігса прадказвае існаванне новай часціцы, хігсаўскага базона. Аб адкрыцці часціцы было абвешчана 4 ліпеня 2012 года на прэс-канферэнцыі ЦЕРН (сам Хігс заявіў з гэтай нагоды, што не чакаў эксперыментальнага пацверджання яго тэорыі пры сваім жыцці). Механізм Хігса лічыцца супольнасцю фізікаў адным з асноўных кампанентаў Стандартнай Мадэлі. П. Хігс прыдумаў механізм Хігса падчас горнай прагулкі ў раёне Эдынбурга і, вярнуўшыся ў лабараторыю, заявіў, што ў яго ўзнікла «грандыёзная ідэя».

За дасягненні ў галіне тэарэтычнай фізікі П. Хігс быў узнагароджаны шэрагам прэмій і медалёў. У прыватнасці, ён лаўрэат медаля Дзірака, які прысуджаецца Інстытутам фізікі (Лондан) і прэміі 1997 года ў галіне фізікі часціц і фізікі высокіх энергій, якая прысуджаецца Еўрапейскім фізічным таварыствам.

Адкрыццё базона Хігса прызнана навуковым прарывам 2012 года.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 http://www.ph.ed.ac.uk/higgs/peter-higgs
  2. Peter Higgs // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Сакураі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 мая
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Коплі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Х’юза
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа (фізіка)
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Фізікі-тэарэтыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Члены Каралеўскага таварыства Эдынбурга
Катэгорыя·Выкладчыкі Універсітэцкага каледжа Лондана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ньюкасле-эпон-Тайн
Катэгорыя·Кавалеры Пашаны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе