wd wp Пошук:

Пітэр Сарнак

Пітэр Сарнак (англ.: Peter Clive Sarnak; нар. 18 снежня 1953, Яганэсбург) — паўднёваафрыканскі і амерыканскі матэматык, спецыяліст па аналізе і тэорыі лікаў. Прафесар Прынстанскага ўніверсітэта і Інстытута перспектыўных даследаванняў у Прынстане, член НАН ЗША, Лонданскага каралеўскага таварыства і Амерыканскага філасофскага таварыства, ганаровы фэла Royal Society of South Africa (2015). Лаўрэат прэміі Вольфа (2014).

Біяграфія

З равінскай сям’і, ранняе дзяцінства правёў у Ізраілі. Скончыў Вітватэрсрандскі ўніверсітэт, у якім атрымаў дзве бакалаўрскія ступені (адпаведна ў 1974 і 1975 гадах), апошнюю з якіх — з адзнакай, а ў 2014 годзе ён удастоіцца тут ганаровай ступені. Ступень доктара філасофіі атрымаў у Стэнфардскім універсітэце ў 1980 годзе пад кіраўніцтвам Пола Коэна. З таго ж года асістэнт-прафесар, у 1983 годзе асацыіраваны прафесар Курантаўскага інстытута матэматычных навук Нью-Ёркскага ўніверсітэта, таксама яго прафесар у 2001—2005 гадах. У 1987—1991 гадах прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта. З 1991 года прафесар Прынстанскага ўніверсітэта, у 1996—1999 гадах загадчык яго кафедры матэматыкі. Адначасова з 2007 года прафесар Інстытута перспектыўных даследаванняў у Прынстане і яго член у 1999—2002 і 2005—2007 гадах. Таксама фэла Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме (1987) і ў Калтэху (1989).

Падрыхтаваў 36 аспірантаў (Ph.D.) і многіх постдокаў.

Унёс уклад у матэматычную фізіку і інфарматыку, а таксама камбінаторыку.

Член НАН ЗША і Лонданскага каралеўскага таварыства (і там і там з 2002), Амерыканскага філасофскага таварыства (2008) і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1991), замежны член Еўрапейскай акадэміі (2013), фэла Амерыканскага матэматычнага таварыства (2017).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #102958365X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 снежня 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #102958365X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 сакавіка 2015.
  3. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  4. https://www.ae-info.org/ae/User/Sarnak_Peter
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Выкладчыкі Стэнфарда
Катэгорыя·Матэматыкі ЗША
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
Катэгорыя·Матэматыкі ў тэорыі лікаў
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Матэматыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Выкладчыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Матэматыкі ПАР
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 снежня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Стэнфарда
Катэгорыя·Члены Амерыканскага матэматычнага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Яганэсбургу
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Выпускнікі Вітватэрсрандскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Асобы