wd wp Пошук:

Пітэр Ластман

Пі́тэр Ла́стман (нідэрл. Pieter Lastman; каля 1583, Амстэрдам — 4 красавіка 1633, там жа) — нідэрландскі жывапісец. Брат Нікаласа Ластмана.

Пітэр Ластман нарадзіўся ў Амстэрдаме. Яго бацька быў царкоўным старастам, а маці ацэншчыкам карцін.

З кнігі Карэла ван Мандэра вядома, Пітэр Ластман вучыўся ў мастака Герыта Пітэрса Свейлінка. Пасля заканчэння навучання ён адправіўся ў Італію і некаторы час пражываў у Рыме і Венецыі. Там ён пазнаёміўся з творчасцю Караваджа, які аказаў уплыў на яго ўласны стыль. У Рыме ён уваходзіў у кола мастакоў, якія аб’ядналіся вакол Адама Эльсгаймера. У 1607 годзе ён вярнуўся ў Амстэрдам. Яго першыя работы датаваны 1606 годам. Ластман пісаў карціны на біблейскія і міфалагічныя сюжэты на фоне прыгожых пейзажаў, напрыклад уцёкі ў Егіпет, Адысей і Наўсікая, Мідас і Уваскрасенне Лазара.

Ластман хутка заваяваў славу мастака, які піша на гістарычныя тэмы, у яго была багатая майстэрня, карціны прадаваліся па добрых коштах. У 1618 г. Ластман быў прызнаны самым выдатным мастаком свайго роднага горада Амстэрдама. У 1619 годзе ён прыняў на навучанне Яна Лівенса. У 1625 годзе на працягу паўгода ў Ластмана вучыўся кампазіцыі Рэмбрант.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Pieter Lastman
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11856997X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11856997X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  5. Pieter Pieterz Lastman // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11856997X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 1633 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1583 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 4 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя ў Старой царкве ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў