wd wp Пошук:

Піпін Ландэнскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Піпі́н Ландэ́нскі (фр.: Pépin de Landen; каля 580640) — маярдом Аўстразіі ў 623 — 640 гадах.

Біяграфія

Піпін, празваны Ландэнскім (па мястэчку Ландэну, у сучаснай Бельгіі) ці Старэйшым, быў сынам Карламана(англ.) бел. і належаў да багатай і знатнай сям’і, спадчынныя ўладанні, якой знаходзіліся ў Аўстразіі, па Маасу і Мазелю. Ён быў адным з тых прадстаўнікоў аўстразійскай знаці, якія, варагуючы з Брунгільдай, запрасілі ў Аўстразію караля Нейстрыі Хлотара II. Хлотар II прызначыў Піпіна пераемнікам Хуга на пасадзе аўстразійскага маярдома, а затым і адным з апекуноў свайго малалетняга сына Дагаберта I.

Калі Дагаберт пасля смерці бацькі стаў каралём Аўстразіі, Нейстрыі і Бургундыі, ён трымаў Піпіна пры сваім двары ў Нейстрыі і Піпін ізноў заняў пасаду маярдома Аўстразіі толькі пры Сігіберце III. Хронікі паведамляюць, што Піпін «кіраваў людзьмі Аўстразіі з асцярожнасцю, гонарам і дабрынёй і прывязаў іх усіх да сябе сувяззю сяброўства».

Піпін Ландэнскі памёр у 640 годзе, пакінуўшы ад шлюбу з святой Ітай сыноў — святога Бавона і Грымаальда — і дачок — Бегу і Гертруду.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families Праверана 14 лютага 2020.
  2. Settipani C. Les ancêtres de Charlemagne — 1989. — P. 67.
  3. Settipani C. Les ancêtres de Charlemagne — 2014. — P. 151–153. — ISBN 978-1-900934-16-9
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et Robertiens — Villeneuve-d’Ascq: 1993. — P. 152. — ISBN 978-2-9501509-3-6

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 585 годзе
Катэгорыя·Дынастыя Піпінідаў
Катэгорыя·Памерлі ў 640 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Бельгіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў акрузе Лёвен
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Піпініды
Катэгорыя·Маярдомы
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы VII стагоддзя