wd wp Пошук:

Піна

Піна — рака ў Іванаўскім і Пінскім раёнах Беларусі, левы прыток Прыпяці.

Даўжыня ракі складае 40 км. Плошча вадазбору — 2460 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 8,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,01 .

Асноўныя прытокі

Справа: канава Выценская, канава Таўкачыха, канава Кобельская, канава каля вёскі Хамічава, Ступа.

Злева: Струга, Няслуха, Піліпаўка.

На рацэ

Гарады: Пінск (порт).

Агульнае

Пачынаецца каля вёскі Пераруб Іванаўскага раёна, вусце — ў межах Пінска. Паводле меркавання некаторых даследчыкаў рака бярэ свой пачатак каля вёскі Дубай Пінскага раёна (даўжыня рэчышча 27 км). Воднасць ракі падтрымліваецца перакідам часткі сцёку з Прыпяці праз сістэму Выжаўскага і Белаазерскага каналаў. Піна з′яўляецца часткай Дняпроўска-Бугскага канала. Цячэ па нізіне Прыпяцкага Палесся. Даліна невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Рэчышча слабазвілістае, шырынёй 30—40 м. У выніку каналізавання лукавіны ракі выпрастаныя, рэчышча паглыблена на перакатах.

У басейне ракі знаходзяцца азёры Акуніна, Гарынец, Пясчанае, Расне, Семяховічы і іншыя.

Этымалогія назвы

Паходжанне назвы спрэчнае. Паводле адной з версій, ад пены (укр.: піна), якая па ёй плавала. Паводле іншай, ад лац.: pinus — хвоя, бо хвоі раслі па берагах ракі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Прытокі Прыпяці
Катэгорыя·Басейн Піны
Катэгорыя·Рэкі Пінскага раёна
Катэгорыя·Рэкі Іванаўскага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта